Меркаванні3333

Добры і кепскі «Славянскі базар»

Журналісты «НН» правялі ў Віцебску на фестывалі чатыры дні, і вось тое, што кінулася ім у вочы.

Мы загадзя забраніравалі пакой у інтэрнаце медыцынскага ўніверсітэту, але за суткі нам паведамілі, што ўсе месцы аддадуць моладзі БРСМ. Так мы апынуліся на вуліцы.

Знайсці кватэру ці гатэль было ўжо немагчыма, толькі па нерэальных коштах. Заставалася браць квіток да Мінску і вяртацца. Аднак дапамог хлопец з культурнага партала vitebsk4.me, які забраў нас да сябе. 

У першы дзень прыехаў кіраўнік дзяржавы. Звезлі сілавікоў ці не з усёй краіны, правялі рэпетыцыю праезду прэзідэнцкага картэжу. Дарэчы, дзеля гэтага горад перакрывалі некалькі разоў. Каб патрапіць у амфітэатр, трэба было прайсці тры пасты даглядаў. 

Даходзіла да абсурду: у прыбіральню можна было выйсці толькі з пашпартам, бо вяртаючыся цябе зноў правяралі.

Перад пачаткам канцэрту да нас падышоў мужчына ў форме прэзідэнцкай аховы і папярэдзіў, што забаронена рабіць рэзкія рухі, абарочвацца з камерай да ложа, дзе сядзіць кіраўнік дзяржавы. Але і жадання не было, бо на даху суседняга будынка сядзеў снайпер. Паміж сабой ахоўнікі называлі амфітэатр «рэжымнай зонай».

Лукашэнка са сцэны узнагародзіў дзеячаў культуры і нават пажартаваў:

Безумоўна, адкрыццё прайшло ідэальна. Відавочна, рыхтаваліся да прыезду Лукашэнкі.

Іншыя дні ўжо не былі такімі «гладкімі». Больш за ўсё рэзала вуха фанаграма. Атрымоўваецца, слухачы заплацілі толькі за тое, каб паглядзець на любімых спевакоў. Асабліва заўважнай фанаграма была падчас выступу хору расійскай арміі: гук ішоў з калонак, не са сцэны, хаця мікрафонаў побач не было.

Спевакі нагадвалі рыб, якія проста адкрывалі рот у патрэбны момант.

Шмат людзей стаяла побач з амфітэатрам. Дарэчы, ён зроблены так, каб вакол было немагчыма падгледзець, што там адбываецца. Як высветлілася пазней, людзі чакалі салют. Ён сапраўды быў прыгожы, але доўжыўся 30 секунд.

Калі Лукашэнка з’ехаў, і людзей у штацкім стала ўтрая менш, напружанасць спала. У горадзе з’явіліся вулічныя музыкі, тэатры, гандляры, рыцарскія клубы праводзілі майстар-класы. Народ танчыў паўсюль.

Людзі самаарганізаваліся. Музыкі, якія гралі паасобку, праз паўгадзіны ўжо гралі разам: хтосьці на гітары, хтосьці на бубнах ці скрыпцы. Вакол іх збіраліся сотні слухачоў за лічаныя хвіліны.

Не было такога месца ў горадзе, дзе б нічога не адбывалася. Кожны мог абраць сабе забаву па інтарэсах: ці паслухаць музыку, ці паглядзець тэатральнае прадстаўленне, ці трапіць на экскурсію па славутасцях Віцебска.

Безумоўна, у горадзе былі рускія. Іх цяжка было не заўважыць, бо большасць імкнулася сябе адзначыць у натоўпе.

На саколцы напісана: «Хто нас пакрыўдзіць, той трох дзён не пражыве».

Шмат хто імкнуўся пазначыць сябе беларусам: вышыванкай, вышымайкай ці саколкай з «Пагоняй».

Саколка: «Рэвалюцыя свядомасці, яна ўжо ідзе…»

Але ж не можа быць так, каб без трэшу.

Падчас выступу ў цэнтры горада круцілі рэкламу проста над сцэнай.
Уважліва паглядзіце на фота.
Выбары і вышымайка.

Некаторыя рэчы перадаць словамі немагчыма, таму глядзіце відэа з вуліц Віцебску падчас «Славянскага базару»:

БРСМ выкарыстаў свята ў горадзе для правядзення Дня моладзі. Баскетбол, скейтборды, КВЗ, вышыванкі і прапаганда здаровага ладу жыцця — арганізатары проста акупавалі горад. І, канечне, фішкай Дня моладзі была забарона на набыццё алкаголю. Але не ўсяго. У крамах павесілі адмысловыя таблічкі.

Пра канцэрты

Беларускія і расійскія зоркі спявалі пад фанаграму. Выключэннем былі канкурсанты і французская спявачка Imany. На канцэрце «Віцебск збірае сяброў» было нешта неверагоднае — усе беларускія зоркі стаялі ў праходзе і ў іх без праблем можна было пра штосьці запытацца. Тым часам расійскія выканаўцы адразу выходзілі на сцэну, а пасля збягалі ў грымёркі. 

Відэарэпартаж з канцэрту «Віцебск збірае сяброў»:

Канкурсанты «Віцебска 2016» прыемна ўразілі як узроўнем вакалу, так і моцнымі выступамі. Ацаніце самі:

Калі падагульніць усё сказанае вышэй, то «Славянскі базар» можна падзяліць на дзве часткі: афіцыйныя канцэрты і вулічнае жыццё.

Праўда, каб фестываль быў больш падобны да міжнароднага, варта было дадаць мапу, на якой былі б пазначаныя славутасці горада, фуд-кропкі ды месцы, дзе праходзяць гулянні.

У Віцебску такіх прыгожых двароў досыць шмат.

Каментары33

Цяпер чытаюць

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі4

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не маю магчымасці ўбачыць цела сына і развітацца з ім па-людску». Маці Ціхана Клюкача запісала зварот да яго камандзіраў6

Памёр адзін з найстарэйшых святароў Гродзенскай епархіі — Мікалай Гляд1

Навукоўцы: жанчыны дасягаюць «крытычнай кропкі» фертыльнасці прыкладна ў 49 гадоў5

Беларуса жорстка пакаралі за тое, што хадзіў па расійскай турме з татуіроўкамі са свастыкай і з партрэтам Гітлера6

Зняволены кіраўнік ZROBIM architects прадае чарговую маёмасць — участак пад турыстычны комплекс на Вілейцы11

Вось на якім самалёце Арына Сабаленка і Георгіяс Франгуліс прыляцелі ў Мінск6

Украінскія вайскоўцы ўпершыню прынялі ўдзел у парадзе да Дня ўзяцця Бастыліі ў Парыжы

На плошчы Якуба Коласа ў Мінску прадаецца кватэра з прасторным адкрытым балконам і відам на горад1

Бяляцкі: Закрылі Honar, LSTR Adzenne і Ragna — русіфікацыя працягваецца45

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі4

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць