Улада1212

У Сяргея Лаўрова няма адчування, што Лукашэнка прамяняў Расію на «прабачэнне Еўропы»

«Беларускія войскі, падраздзялення беларускіх вайскоўцаў прымуць удзел у парадзе 9 мая, таму можна не перажываць, — заявіў міністр замежных спраў Расіі ў інтэрв'ю расійскім радыёстанцыям. — На гэтую тэму ўжо выказалася адміністрацыя прэзідэнта, Аляксандр Рыгоравіч будзе тут 8 мая, возьме ўдзел у серыі мерапрыемстваў, якія запланаваны ў гэты дзень, а затым, як ён сам абвясціў, ён паедзе прымаць парад у сябе. Беларускія вайскоўцы будуць удзельнічаць разам з вайскоўцамі цэлага шэрагу іншых краін і не толькі краін СНД на парадзе 9 мая», — сказаў Лаўроў.

Сяргей Лаўроў заявіў, што Расія «не зацікаўленая, каб крызіс у адносінах з Захадам працягваўся».

Таксама міністр заявіў, што Украіна павінна заставацца адзінай. Гэта ён заявіў у адказ на першае ж пытанне, чаму Расія не прызнае Наваросіі. «Мы хочам, каб на Украіне быў мір і спакой. Для гэтага трэба захаваць Украіну адзінай, не дазволіць расцягнуць яе па кавалках, а такія настроі ўжо выказваюцца дзе-нідзе ў Еўропе, якія саступілі ў свой час па выніках Другой сусветнай вайны частку сваіх тэрыторый ўкраінскай цяперашняй дзяржаве, і там жывуць меншасці», — падкрэсліў кіраўнік МЗС.

У 2014 годзе Расія спрабавала адарваць поўдзень Украіны пад лозунгам так званай «Наваросіі», але расійскім сілам удалося заняць толькі уўсход Данбаса і Крым.

Мінскія дамоўленасці Лаўроў назваў «найлепшым варыянтам кампрамісу». Ён «не ўпэўнены, што перамовы прайшлі б так паспяхова, калі б у іх браў удзел Барак Абама». Лаўроў заявіў, што ЗША перашкаджаюць «адкрытаму партнёрству Расіі і Германіі».

На пытанне кіраўніцы «Russia today» адносна Абамы ён сказаў: «Я не хацеў бы пераходзіць на асобы, але было шмат надзей, была і Нобелеўская прэмія міру, вядома ж, але і следам за гэтым было шмат войнаў, прычым войнаў абсалютна нелагічных, якія не адпавядалі інтарэсам стабільнасці ў адпаведных рэгіёнах», — падкрэсліў кіраўнік МЗС Расіі.

«Абама абяцаў Пуціну паўплываць на ўкраінскую апазіцыю, а на наступны дзень адбыўся дзяржпераварот», — заявіў кіраўнік МЗС Расіі. «Пасля таго, як адбыўся пераварот, ніхто нам не патэлефанаваў, каб хаця б сказаць, што, маўляў, не ўдалося», — дадаў ён.

Лаўроў заверыў, што Расія не будзе будаваць абаронны саюз з Іранам. Пасля пастаўкі Тэгерану расійскіх С-300, тыя, хто хоча ударыць па Іране, падумаюць двойчы, заявіў Лаўроў.

Галоўным ворагам Расіі на сёння Сяргей Лаўроў назваў Ісламскую дзяржаву. Ён прызнаў, што ў ёй ваююць сотні грамадзян Расіі.

Пры гэтым ён назваў адзінай пагрозай Расіі глабальную сістэму проціракетнай абароны, якую выбудоўваюць ЗША.

Каментары12

Цяпер чытаюць

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне5

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі пракаментаваў сённяшнія ўдары па складах Wildberries15

Украіна ўпершыню адказала на расійскія атакі на склады «Новай пошты» сіметрычнымі ўдарамі па хабах «Вайлдберыз». Падмаскоўны згарэў дашчэнту10

Былы ратавальнік МНС стаў фермерам і вырошчвае буякі4

Беларус выгрыз кватэру памерлай сваячкі ў Пецярбургу, хоць стаяў у шостай чарзе спадчыннікаў1

Выхавацеля вучылішча алімпійскага рэзерву з Мазыра асудзілі за замах на здраду дзяржаве3

«Тэлефануй бацьку, у мяне ўжо нерваў не хапае». Як абітурыенты штурмавалі ВНУ ў апошнія гадзіны прыёмнай кампаніі3

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны9

Чаму гэтую пісьменніцу ХІХ стагоддзя так часта экранізуюць? У чым яе феномен?3

Як нам па-беларуску перадаваць паняцце wellness?30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне5

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць