Фанаты мінскага «Партызана» сарвалі мерапрыемства рускіх нацыяналістаў у Мінску
Фанаты футбольнага клуба «Партызан» сарвалі цырымонію ўзнагароджання ўдзельнікаў псеўдаспартыўнага турніру, які праводзіцца расейскай нацыяналістычнай арганізацыяй.
Пра гэта паведамляецца на старонцы «Партызана» ў сацыяльнай сетцы УКантакце.
У гэтую суботу ў Мінску праходзіў 4-ы турнір па так званым «рускім жыме» пад пафаснай назвай «Рускі волат». Прызы турніру вылучыла легальная арганізацыя рускіх нацыяналістаў «Русь маладая», цесна звязаная з Масквой.
Басіст «Пятлі», яго 18‑гадовы сын і зорка «Разбітага сэрца пацана» — расказваем пра беларускамоўны гурт Prypiać, які прэзентаваў аўтарскую «Калыханку»
Каментары