Свет1111

CБУ затрымала байца ГРУ Расіі за арганізацыю акцый у Луганску ФОТА + АЎДЫЁ

5 красавіка супрацоўнікі СБУ сумесна з памежнікамі ў пункце пропуску «Чырвоная Талоўка» (Луганская вобласць) затрымалі грамадзяніна РФ Банных Рамана Сяргеевіча, які спрабаваў перасекчы дзяржаўную мяжу Украіны для непасрэднай арганізацыі і каардынацыі сепаратысцкіх акцый у Луганску. 

«Банных, 1985 г.н., зарэгістраваны па адрасе в/ч 13204, якая ўваходзіць у склад ГРУ ГШ ВС Расійскай Федэрацыі, непасрэдна арганізоўваў і каардынаваў з тэрыторыі РФ працу дыверсійнай групы, якая дзейнічала ва Украіне. Мэтай гэтых глыбока заканспіраваных груп было звяржэнне канстытуцыйнага ладу і захоп улады, ажыццяўленне тэрарыстычных актаў, распальванне сепаратызму і дэстабілізацыя сітуацыі ва ўсходніх рэгіёнах нашай дзяржавы», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы СБУ. 

У пачатку сакавіка чатырох членаў адной з такіх груп, якая выконвала спецыяльнае заданне па арганізацыі сакрэтнай антыдзяржаўнай кампаніі на Данеччыне, — грамадзяніна РФ Негрыенка, грамадзяна Украіны М. Чумачэнка, В. Іванова і А. Галавіна — СБУ затрымала ў Данецку за арганізацыю масавых мерапрыемстваў з мэтай звяржэння канстытуцыйнага ладу, распаўсюджванне антыдзяржаўных настрояў сярод насельніцтва, правакаванне да радыкальных дзеянняў, захоп дзяржаўных будынкаў. 

Па факце супрацьпраўнай дзейнасці названых асоб распачата крымінальная справа па прыкметах злачынстваў, прадугледжаных ч.3 арт. 15, ч. 1 арт. 294, ч. 1 арт. 263, ч.1 арт. 109 і ч.1 арті. 110 Крымінальнага кодэксу Украіны. Усе чацвёра знаходзяцца пад вартай. 

Як паведамлялася раней, В.Негрыенка ў Данецку арганізоўваў падпольныя ячэйкі, спрабаваў прыцягнуць да супрацьпраўнай дзейнасці спецназаўцаў МУС Украіны, забяспечваў экстрэмістаў зброяй і выбухоўкамі, узгадняючы гэтыя дзеянні з Р. Банных. 

Р. Банных

Пра гэта сведчаць матэрыялы зафіксаваных тэлефонных перамоваў Негриенка і Банных, падчас якіх яны абмяркоўваюць дэталі сустрэчы груп «расійскіх турыстаў», ўзбраенне правакатараў пад выглядам прарасійскіх мітынгоўцаў. 

Службай бяспекі Украіны расследуюцца абставіны падрыхтоўкі Негріенкам выбухаў у грамадскіх месцах з масавым знаходжаннем людзей. Пры затрыманні 10 сакавіка ён меў пры сабе выбуховае рэчыва з электрадэтанатарам і паражальнымі элементамі. А за дзень да гэтага ва Украіну спрабаваў уехаць яго саўдзельнік Раман Банных, якога ўкраінскія памежнікі не прапусцілі. 

Па наяўнай інфармацыі, другая спроба Банных прыехаць ва Украіну звязана з планамі дыверсійнай працы на Луганшчыне, у прыватнасці арганізацыі масавых акцый 6 красавіка.

Апытанка

Каментары11

Цяпер чытаюць

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?

Усе навіны →
Усе навіны

Наступствы начной атакі РФ у Падольскім раёне Кіева ФОТЫ5

ЗША вядуць перамовы аб пашырэнні размяшчэння ядзернай зброі ў Еўропе2

У Беларусі вызначылі тры пляцоўкі для могільніка радыёактыўных адкідаў1

«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч19

Памёр фалькларыст Уладзімір Касько1

Чаму энцыкліку Папы Льва XIV параўноўваюць з Батлерыянскім джыхадам са свету «Дзюны», а галоўную мудрасць ён чэрпае ў словах Гандальфа19

Буданаў сумняецца, што Ціханоўская зможа спыніць правакацыі Лукашэнкі18

Трамп асабіста папрасіў Сі Цзіньпіна паўплываць на Пуціна, каб спыніць вайну ва Украіне2

Расія ўначы нанесла масіраваны ўдар па Украіне. Чысты тэрор: 73 ракеты па гарадах і 656 беспілотнікаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць