Свет1313

МЗС Расіі прызнала «незалежнасць» Крыма законнай

Міністэрства замежных спраў Расіі заявіла, што прынятая 11 сакавіка парламентам Крыма дэкларацыя незалежнасці адпавядае нормам міжнароднага права.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце МЗС РФ у аўторак.

У расійскім знешнепалітычным ведамстве адзначылі, што ў дэкларацыі змяшчаецца міжнародна-прававое абгрунтаванне гэтага кроку з спасылкамі на Статут ААН і іншыя міжнародныя дакументы, а таксама заключэнне Міжнароднага Суда ААН ад 22 ліпеня 2010 г па Косава.

«Расійская Федэрацыя будзе ў поўнай меры паважаць вынікі свабоднага волевыяўлення народаў Крыма ў ходзе рэферэндуму», — гаворыцца ў дакуменце.

Як вядома, «Вярхоўная Рада» Крыма прыняла дэкларацыю ў падтрымку незалежнасці рэгіёну ад Украіны і мае намер увайсці ў склад РФ.

Прынятая дэкларацыя прадугледжвае абвяшчэнне аўтаноміі незалежнай свецкай шматнацыянальнай дзяржавай з рэспубліканскай формай праўлення ў выпадку, калі большасць удзельнікаў рэферэндуму выкажацца за далучэнне да Расіі.

Пасля абвяшчэння незалежнасці Крым на правах незалежнай дзяржавы звернецца да Расіі з просьбай прыняць яго ў свой склад.

У аўторак жа «спікер» Вярхоўнай Рады Крыма Уладзімір Канстанцінаў заявіў, што «вяртання Крыма ў склад Украіны не будзе».

Каментары13

Цяпер чытаюць

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?1

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?

Усе навіны →
Усе навіны

Венгрыя і Расія ў канцы мінулага года ўзгаднілі 12 пунктаў далейшага збліжэння6

Назвалі імя магчымага стваральніка біткойна7

Беларуса затрымалі на Балі з наркотыкамі: яму пагражае пажыццёвае зняволенне2

Дрыбінскі раён — самы маленькі ў Беларусі — прырасце на 100 квадратных кіламетраў

«Вясну» ўзламалі? Не, гэта фэйк7

Як Пакістан арганізаваў крохкае спыненне агню паміж ЗША і Іранам

Вучняў 10 класа будуць адпраўляць на кругласутачныя палявыя зборы на 10 дзён10

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба18

37‑гадовага веласіпедыста з Салігорска кінулі за краты за Гаюна2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?1

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць