Рэйсавы аўтобус трапіў у ДТЗ на трасе Мінск — Віцебск у Мінскім раёне.
Здарэнне адбылося 6 жніўня прыкладна ў 20.50.
«Як мяркуецца, кіроўца аўтамабіля УАЗ, выязджаючы з другараднай паласы, не саступіў дарогу рэйсаваму аўтобусу.
У выніку ДТЗ пацярпелі 2 чалавекі ў легкавым аўтамабілі, якія з траўмамі рознай ступені цяжкасці былі дастаўлены ў бальніцу.У аўтобусе знаходзіліся 40 чалавек. Ні яны, ні кіроўца не пацярпелі», — распавялі ў МНС.
Работнікі МНС, якія прыбылі на месца здарэння, прадухілілі ўзгаранне разлітага бензіну.
Каментары