блог Андрэя Лянкевіча77

Баба Уладзя, якая тчэ дываны

Фотарэпартаж з блогу Андрэя Лянкевіча.

Баба Уладзя з вёскі Салацьце Гарадзенскага раёну ўзімку, калі няма гаспадарчай працы, разам са сваей сястрою ткуць дываны.

Нічога не зьмянілася – яна да гэтага садзіць лён, з льну робіць кудзелю, фарбуе яе ў патрэбны колер. Ткуць і прасьціны. Толькі выбельваюць ужо не на возеры ў маразы, а па-простаму, хлёркай. Ёй амаль 80. Муж памёр некалькі гадоў таму. Яе энэргіі хапіла б на некалькі чалавек – карова, парсюк, сена возіць на вазку сама ў адрыну, кажа: «Дзеці казалі, што касіць больш ня будуць. Дык Бог даў ласкі – прыехаў камбайн, усё скасіў. Дык я сама вось на гэтым вазку ўсё і пацягала». За працай распавядае і пра цяперашні час: «Не грашыце, дзеткі, усё маеце. За намі дактары ня бегалі. Босыя хадзілі на балота журавіны зьбіраць. І зьмеі кусалі. І нічога». Пра мінуўшчыну ўспамінае цяжкія рэчы: «Пасьля вайны ідзем, бачу – у вакне лямпачка сьвеціцца! Дзіва было. Зайздросьцілі. З лучынай жылі. Бацька скупы быў. Лучыну шклом нават не закрываў – эканоміў. Дзяцей шмат ражалі. Чула, што некаторыя мамкі малака немаўлям не давалі – чакалі, каб памерлі. Цяжкія часы былі. А зараз хто б мог падумаць, што ўсё так зьменіцца!»

Мой бацька кажа, што дзяцей ў сям’і было шасьцёра. Уладзіслава рэагуе: «Ці твая мамка якая заразная была?» Мне кажа: «А ты вось усё езьдзіш, езьдзіш. Супакойся. Пабудзь з бацькамі, павесялі іх». А сама ўстае а 5-й раніцы пасьля вясельля ўнука, дзе таньчыла да 1-й ночы, 5 гадоў таму мела каня, карову, парсюкоў, курэй… Яна ніколі не стамляецца. Дзеці яе стамляюцца, яна – не. Дзеці кажуць: «Хопіць той працы» – яна на сябе сена цягае.

Каментары7

Цяпер чытаюць

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Усе навіны →
Усе навіны

Што купіць на мінскай Камароўцы: таматы — па 1,5 рубля, хурма — па 4 рублі

Ізраіль пачаў маштабную ваенную аперацыю на Заходнім беразе13

Павел Белавус сустрэўся з сям’ёй пасля пяцігадовага расстання9

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае40

Хуткасць Starlink ва Украіне для вайскоўцаў аднавілі2

У амерыканскім серыяле пра паліцыю ўспомнілі Беларусь12

Беларус, які 13 гадоў працаваў адвакатам у Мінску, здаў экзамен у польскую адвакатуру

Беларусы за тры дні сабралі неабходныя грошы на пахаванне Яна Памедора Рэуцкага

Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць