Архіў

Кайф ад жыцьця

Неяк госьці з-пад Менску, завітаўшы ў «НН», сьмяяліся: рэдка бываем у сталіцы, дык ледзь не зблудзілі: ехалі на плошчу Незалежнасьці, а трапілі на Леніна. Ужо дванаццаць гадоў у гарвыканкаму, які стаіць непасрэдна над той станцыяй, не даходзяць рукі зьмяніць мэталёвыя літары. А можа, не хапае сродкаў. Ці няма спэцыялістаў. Або не распрацаваны праект. Варыянты славутага «ушла на базу».

Баяцца мяняць без загаду. Вось галоўная прычына. І ня ў тым справа, што адказам на такую ініцыятыву будуць перуны з вул.Маркса, 38. Гаворка пра панічную боязь свабоды. І памкненьне не рабіць нічога, каб не зрабіць штосьці «ня так», — яшчэ ня самая звыродлівая форма тае боязі. Кажуць, у некаторых раёнах перад восеньскім візытам кіраўніка дзяржавы абрывалі з дрэваў лістоту, якая не пасьпела апасьці.

Вось і з Гуманітарным ліцэем так: баіцца Брыгадзін, прымушаючы баяцца Шчарбачэвіч. А тая ў сваю чаргу хацела запалохаць ліцэй. Ды ён узяў і не схацеў баяцца Шчарбачэвіч. Бо калектыў пэдагогаў за 12 гадоў стварыў якасны беларускі брэнд, які шкада аддаць на глум. І ні Брыгадзін, ні тыя, хто над ім, не далі рады. Яны ж чуйна рэагуюць на супраціў, увесь час выпрабоўваюць нас, як кладку нагой — ці ня сьлізка ступаць.

Сёньняшняя ўлада трымаецца не на гіпэртрафаваных органах унутраных справаў, а на адсутнасьці ў беларусаў кайфу ад жыцьця ва ўласнай краіне. Ад таго, што станцыя мэтро завецца «Ракаўская», а слова «незалежнасьць» пішацца празь мяккі знак.

Што тая шыльда ў мэтро, кажуць нам розныя лятучыя галяндцы; чым пераназываць вуліцы ды станцыі, лепей аддаць тыя сродкі ў які дзіцячы дом. Таксама істотная справа, але ад таго, як будуць звацца вуліцы ды станцыі, залежыць, кім вырастуць гадаванцы дзіцячага дому. Грамадзянамі якой дзяржавы будуць сябе вычуваць. Ці будуць сябе вычуваць грамадзянамі ўвогуле. Або ўсё жыцьцё пражывуць у дзіцячым доме, абведзеным дзяржаўнай мяжой.

Сяргей Мікулевіч

Каментары

Цяпер чытаюць

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі4

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць старшакласнікі адмовіцца ад вучэбна-палявых збораў?

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый14

У ЗША пацвердзілі выпадак заражэння хантавірусам

Брытанец з падазрэннем на хантавірус высадзіўся на самы аддалены востраў свету. Лондан адправіў яму на дапамогу медыкаў-парашутыстаў3

Атамныя мары Савецкай Беларусі: Браслаў, Віцебск, Лукомль ці Палессе? Чаму на Беларусі так і не з’явілася маштабная сетка АЭС4

Прэм'ер Індыі заклікаў грамадзян ашчаджаць паліва і не купляць золата

«Мяч на іх баку». Рыжанкоў распавёў пра адносіны з Польшчай21

Трамп двума словамі ацаніў ідэі Ірана аб завяршэнні вайны2

Даследчыкі абверглі папулярнае меркаванне пра эфект гарызантальных ці вертыкальных палосак на адзенні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі4

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць