Архіў

Малады кіраўнік састарэлае арганізацыі

№ 36 (298), 27 верасьня 2002 г.

Малады кіраўнік састарэлае арганізацыі

Пазачарговы зьезд Саюзу пісьменьнікаў абраў старшынём 30-гадовага раманіста Алеся Пашкевіча

Млявымі й абыякавымі да жыцьця пісьменьнікаў назваць цяжка. У пэўныя моманты Зьезду здавалася, што пазьбегнуць расколу Саюзу на дзьве арганізацыі ня ўдасца. Падзел прайшоў па пытаньні адносінаў пісьменьніцкай арганізацыі да рэжыму. Старшыня Саюзу Вольга Іпатава і “непажаданыя” пісьменьнікі казалі пра ўціск з боку ўлады. “Дзяржаўнікі” пярэчылі ім: улада ў нас “харошая”. А прычыну “бядотнага стану беларускай літаратуры” рэдактар “Полымя” Мікола Мятліцкі бачыць у засільлі камэрцыйных кніжак.

Супрацоўнік Адміністрацыі прэзыдэнта пісьменьнік Эдуард Скобелеў спрабаваў расплюшчыць прысутным вочы на “падзеньне ўзроўню жыцьця на Захадзе, дзе ўшчамляюцца правы рабочых, а банды дылераў здольныя перавярнуць любую краіну”. Выступоўца зь месца наракаў на Г.Бураўкіна, які нібыта хацеў стаць прэзыдэнтам Беларусі і ЗША давалі “пад яго” мільярд даляраў. Алег Бембель — колісь паэт Зьніч, а цяпер айцец Мікалай з Жыровічаў — заклікаў пісьменьнікаў змагацца супраць абортаў, а потым прасіў унесьці адпаведны пункт у выніковую рэзалюцыю зьезду. Алесь Марціновіч гучна абураўся тым, што ягонай кандыдатуры ня вылучылі ў Раду Саюзу. Давялося вылучыць. Група маладзейшых пісьменьнікаў у абед ужо не трымалася на нагах. Старшыня зьезду геніяльна зьвяртаўся да ўсяе гэтае грамады: “Шаноўныя таварышы...”

Любыя практычныя прапановы танулі ў агульным рамантычным шуме, а добрая частка выступоўцаў слухала толькі саміх сябе. Напрыклад, так ніхто і не разьвіў цьвярозай ідэі Ўладзімера Навумовіча пра стварэньне ў Беларусі свайго Літаратурнага інстытуту ці хоць бы Вышэйшых літаратурных курсаў.

Асноўная барацьба паміж “нацыянал-дэмакратамі” і “дзяржаўнікамі” разгарэлася вакол пасады старшыні СП. Пяць прапанаваных кандыдатураў увасобілі ўсе магчымыя варыянты выбару: Вольга Іпатава, Мікола Мятліцкі, Анатоль Бутэвіч, выкладчык БДУ Алесь Пашкевіч і рэдактар часопісу для малодшых дзетак “Вясёлка” Ўладзімер Ліпскі. Паколькі на карысьць А.Пашкевіча выказаліся У.Арлоў, А.Кудравец, Я.Брыль, стала відавочна, што шанцаў у апанэнтаў няшмат. В.Іпатава зьняла сваю кандыдатуру на ягоную карысьць. Тое самае зрабіў М.Мятліцкі: “Няхай дарога будзе адкрытая маладосьці”. Зьняў сваю кандыдатуру і А.Бутэвіч. Тады адзін зь сяброў Саюзу ўстаў ды ўрэзаў праўду-матку: “За кандыдатурамі, якія прапануюць Бураўкін, Гілевіч і кампанія, стаіць NATO”…

Перадвыбарныя прамовы кандыдатаў на пасаду старшыні былі часам залішне ўзьнёслымі. Пытаньняў кандыдатам не задавалі. У выніку А.Пашкевіч атрымаў 159 галасоў, У.Ліпскі — 118. Большасьць сяброў пісьменьніцкай арганізацыі па-ранейшаму цьвёрда і сьвядома стаяць на нацыянальных і дэмакратычных пазыцыях, што і выказалі сваім выбарам.

Найлепшае, што мог бы зрабіць старшыня Саюзу для дабра нацыянальнае літаратуры, — гэта разваліць арганізацыю. Аднак ніводзін з прэтэндэнтаў на ролю Гарбачова не цягнуў. Ні адзін, ні другі ня бачаць нічога заганнага ў існаваньні арганізацыі, якая прэтэндуе на манапольнае прадстаўленьне ўсяе нацыянальнае літаратуры. Характэрна, што А.Пашкевіч выказаў прапанову, каб ад прадажнага кошту ўсіх выданьняў Саюзу пісьменьнікаў пералічваўся пэўны працэнт. Гэтае нежаданьне літаратараў разьвітвацца з савецкай спадчынай і зрабіла сумнае ўражаньне.

Зьезд скончыўся, але самыя галоўныя пытаньні — маёмасныя — засталіся нявырашанымі. Агульны сход сяброў Літаратурнага фонду, які валодае асноўнай пісьменьніцкай нерухомасьцю, прызначаны на сьнежань. Менавіта дырэктар Літфонду Вячаслаў Мачульскі быў галоўным апанэнтам В.Іпатавай.

Яшчэ на зьезьдзе прэзэнтавалі часопіс “Дзеяслоў”, зь якім зьвязваюцца надзеі на ажыўленьне літаратурнага працэсу. Новаабраны Алесь Пашкевіч зьяўляецца намесьнікам рэдактара гэтага выданьня.

Аркадзь Шанскі


Каментары

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Хэдлайнерам на «Мінск-арэне» на апошнім званку будзе Лёша Свік3

«Краснасельскія Мальдывы» атрымалі статус помніка прыроды10

Беларусаў папярэдзілі пра штрафы за фота ў квітнеючым рапсе13

Што рабіць, калі пабачыў птушаня на зямлі?1

Марфа Рабкова — пра Дзень Волі ў СІЗА, смерць бацькі, змены ў сабе і адносіны з адміністрацыяй калоніі3

У Ратамцы ў красавіку прадалі самую дарагую кватэру ў Мінскай вобласці3

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы8

Былая прэс-сакратарка Зяленскага пайшла да Такера і пераказала тэзісы расійскай прапаганды30

Ядзерны рэактар пад Мінскам, які ўзводзілі жыхары Прыпяці. Гісторыя АЦЭЦ у Дружным, якую ўратаваў і пахаваў Чарнобыль2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць