Улады другі год запар абмяжоўваюць працу рэпарцёраў на свяце ўраджаю.
Шэраг фотарэпарцёраў незалежных выданняў і замежных агенцтваў не атрымалі акрэдытацыю на асвятленне святкавання «Дажынак» у Горках 21—22 верасня.
Па нашай інфармацыі, магчымасці афіцыйна працаваць на свяце ўраджаю пазбавілі фотакарэспандэнта «Нашай Нівы» Сяргея Гудзіліна, Сяргея Грыца (Associated Press), Таццяну Зянковіч (EPA), Віктара Драчова (AFP). Магчыма, гэты спіс не поўны.
Гэта не першае сур’ёзнае абмежаванне ў працы рэпарцёраў на свяце ўраджаю. Год таму на «Дажынках» у Маладзечне забаранілі ўваход на тэрыторыю гулянняў з фота- і відэаапаратурай з аб’ектывам звыш 4 см.
«Гэта было патрабаванне службы бяспекі прэзідэнта», — патлумачыў тады журналістам прэс-сакратар аддзелу ўнутраных справаў Мінскага аблвыканкама Аляксандр Данільчанка. Працаваць на свяце змаглі толькі акрэдытаваныя пры адміністрацыі Лукашэнкі здымачныя групы і фотарэпарцёры.
Глядзі таксама: Рэпартаж з «забароненага горада»
-
У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?
-
У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі
-
Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары