Для яго купяць спецыяльную вітрыну з клімат-кантролем.
9 чэрвеня ў магілёўскай Ратушы, дзе размешчаны Музей гісторыі Магілёва, адбылася грамадская прэзентацыя выкупленага з інтэрнэт-аўкцыёну Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 года.
14 мая Музей гісторыі Магілёва абвясціў пра збор ахвяраванняў для выкупу Статута ў маскоўскага калекцыянера, які выставіў дакумент на адкрыты інтэрнэт-аўкцыён. На выкуп Статута прыватнымі асобамі было перададзена 76 млн. рублёў. 10-працэнтны задатак у памеры 4 тыс. 500 даляраў музею дапамог ўнесці прадпрымальнік з Магілёва. 100000 расійскіх рублёў перавёў беларус з Расіі Павал Бераговіч. Кампанія "Альпары" ахвяравала 30 тыс. даляраў, што і дазволіла заявіць аб заканчэнні збору неабходных для выкупу фаліянта сродкаў.
"Статут ўдалося выкупіць дзякуючы таму, што была моцная грамадская падтрымка, - заявіў на прэзентацыі дырэктар музея Аляксей Бацюкоў -. Вяртанне Статута не трэба ўспрымаць як нейкую скончаную акцыю - гэта, хутчэй, адно з звёнаў ланцуга па вяртанні гісторыка-культурных каштоўнасцяў ў Беларусь".
У інтэрв'ю БелаПАН дырэктар музея адзначыў, што
збор ахвяраванняў на набыццё Статута "стаў гучным падзеяй, якая ўскалыхнула нацыянальная самасвядомасць, пачуццё гонару, патрыятызму ў беларусаў".
Па словах Бацюкова, Музей гісторыі Магілёва мае намер і далей набываць каштоўныя асобнікі гісторыка-культурнай спадчыны беларускага народа, каб дэманстраваць іх у сваіх залах.
"Плануецца выкуп яшчэ трох кніг, якія мы пакуль не хочам анансаваць, каб усё атрымалася добра", -паведаміў дырэктар.
Выкуплены Статут будзе захоўвацца ў спецыяльнай вітрыне з клімат-кантролем і сігналізацыяй,якая неўзабаве павінна быць закуплена. Перад тым, як Статут будзе змешчаны на пастаяннае месца - у войтаўскую залу Ратушы, яго чакае яшчэ адна ўрачыстая прэзентацыя, прызначаная на канец чэрвеня.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары