Лябедзька аштрафаваны на 500 тыс. за грошы, пазычаныя ў бацькі
Лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька аштрафаваны інспекцыяй Міністэрства па падатках і зборах па Цэнтральным раёне Мінска на 500 тысяч рублёў.
Паводле слоў Лябедзькі, яго і яго сваякоў зараз правярае падатковая інспекцыя. «Спачатку праверылі мае даходы за 18 гадоў. Ужо тады мяне спрабавалі аштрафаваць. Аднак тады рашэнне аб накладзеным на мяне штрафе я абскардзіў у падатковай інспекцыі горада, і штраф знялі, а адміністрацыйную справу накіравалі на дапрацоўку. Зараз праводзяць праверку за тры гады. 4 чэрвеня мяне азнаёмілі з пастановай аб адміністрацыйнай справе і ўжо вечарам вынеслі рашэнне аб штрафе», — сказаў ён.
Прычынай для штрафу стала тое, што Лябедзька для куплі аўтамабіля пазычыў грошы ў бацькі, але не аформіў гэта юрыдычна як пазыку і не ўказаў пра гэта ў дэкларацыі.Яму таксама паставілі ў віну тое, што ён указаў непраўдзівую суму прыватызацыі ў сярэдзіне
«Я абавязкова абскарджу гэтае рашэнне ў падатковай інспекцыі горада. Апрача таго, я маю намер звярнуцца да міністра па падатках і зборах з лістом, каб усе міністры і чыноўнікі прайшлі такую ж комплексную праверку, як і я. Я, у адрозненне ад іх, не распараджаюся дзяржаўнымі сродкамі, маёмасцю, зямлёй, і я хацеў бы, каб падатковая праверыла дзяржчыноўнікаў на прадмет даходаў. Вось дзе могуць адкрыцца самыя дзіўныя факты», — мяркуе Лябедзька.
Каментары