Эканоміка1212

Нацбанк абвяшчае вайну МММ-2011

Найбліжэйшым часам у Беларусі будуць прыняты меры па супрацьдзеянні дзейнасці фінансавай піраміды «МММ-2011»,
заявіў намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Сяргей Дубкоў 14 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«МММ — гэта піраміда, а піраміда — гэта зло. Канцэпцыя піраміды заключаецца ў тым, што на пэўным этапе яна павінна рухнуць і будуць пацярпелыя. Калі іх няма цяпер, яны з’явяцца заўтра»,
 — сказаў Дубкоў.

Піраміда — гэта «не толькі пытанне фінансавай адукаванасці, гэта тэст для кожнага з нас на прыстойнасць», падкрэсліў Дубкоў. Паводле яго меркавання, грамадзяне павінны разумець, што сістэма юрыдычна не аформлена, што прыбытак вяртаецца за кошт іншых грамадзян. «Гэта тэст для органаў дзяржаўнага кіравання, гатовых прадухіліць страты грамадзян. Гэта тэст для ўсяго грамадства: ці можна беларускае грамадства называць добрасардэчным, талерантным, высокаадукаваным», — прадоўжыў Дубкоў.

«Зыходзячы з гэтага пасылу я думаю, што найбліжэйшым часам адпаведныя меры будуць прынятыя. Мы не гаворым гучна, мы дзейнічаем жорстка»,

— заключыў прадстаўнік Нацбанка.

У сваю чаргу намеснік міністра гандлю Ірына Наркевіч паведаміла, што беларуская міліцыя ўжо правярае дакументы «МММ-2011» . Паводле яе слоў, занепакоенасць дзейнасцю фінансавай піраміды павінны выказаць і СМІ.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

«Нашыя людзі сярод вертухаяў». Вінаградаў — пра чалавечнасць, якая існуе нават у зняволенні4

«Пакуль я ў Беларусі, я ў стане абараняць Саюз палякаў». Пачобут патлумачыў, чаму хоча вярнуцца ў Беларусь18

МЗС Расіі пахвалілася расійскай акцыяй «Бессмяротны полк» у Мінску22

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць