Андрэй Расінскі. Кадры55

“Беларусьфільм” застаўся бяз моркаўкі

Сцэнар Андрэя Курэйчыка паводле п'есы, надрукаванай у "ARCHE" - стаўся асновай для расейскай кінаглямуршчыны. Фільм "Любоў-морква".

poster

Любоў-морква (Любовь-морковь)

Расея, 2006, каляровы, 95 хв.

Рэжысэр: Аляксандар Стрыжэнаў

Ролі выконваюць: Крыстына Арбакайтэ, Гоша Куцэнка, Міхаіл Казакоў, Вольга Арлова, Яўген Стычкін, Андрэй Краско, Кацярына Стрыжэнава, Станіслаў Дужнікаў

Жанр: Камэдыя сытуацый

Адзнака: 4 (з 10)

Шлюб Андрэя і Марыны на мяжы развалу. Але супругі зьвяртаюцца да таямнічага кансультанта (Міхаіл Казакоў), які абяцае дапамагчы. Раніцай героі высьвятляюць, што абмяняліся целамі. Цяпер яны зразумеюць “гендэрныя асаблівасьці” адно аднаго...

Карціна “Любоў” магла быць створаная ў Беларусі. Драматург Андрэй Курэйчык колькі гадоў таму склаў п’есу “Выканаўца жаданьняў”, якая нат была надрукаваная ў часопісе “Архэ”. Але камэдыйны, апалітычны і вадэвільны сюжэт пра абмен целамі ня стаўся запатрабаваным у краіне (хаця брак добрых сцэнароў – сталы боль “Беларусьфільму”).

Андрэй Курэйчык знайшоў іншых замоўцаў. Ён ускладніў кароткую гісторыю дэтэктыўнай інтрыгай, дадаў жартаў, распрацаваў новыя пацешныя маскі (наккшталт гангстэра, які “робіць жыцьцё” паводле галівудзкіх рэцэптаў).

Рэцэпты “Любові” – расейскія.

Прадусар стужкі Рэнат Даўляцьяраў прызнаўся: “Мы вырашылі зрабіць карціну, глямурнейшую за п'есу.” Рэжысэрам быў запрошаны Аляксандар Стрыжэнаў, чые “Ад 180 і вышэй” і “Ўпасьці ўверх” – узоры “гандлёва”-тандэтных стужак.

Ня Гоша Куцэнка з гістэрычнымі звычкамі малімоннай бляндынкі, і не Крысьціна Арбакайтэ (з подзьвігамі пад “Нябёсную кару”) – героі карціны. Галоўныя пэрсанажы – тавары: самыя дарагія дыскатэкі, статусная гарэлка, наварускія дэкарацыі – і нат Марк Шагал. Цела, жэсты, макіяж, патопленая машына дый само каханьне (калі было такавое) – тавар для самых багатых (якія ў Расеі ўжо зьявіліся).

Чалавечыя гісторыі непаразуменьня, сьмешныя недарэчнасьці зьнішчыць глямурнаю рэжысурай напоўніцу не атрымалася.

Але атрымалася зрабіць колішні беларускі сюжэт цалкам чужым.

Фільм – ідэальнае відовішча для Паліны Смолавай.

З 6 сакавіка ў кінатэатрах "Аўрора", "Берасьце", "Кастрычнік", "Салют", "Масква".

Фота з сайту "Любовь-морковь".

Таксама на экранах шчэ ідуць "Выспа" ў кінатэатры "Ракета", "Бабілён", "Ганібал: Узыходжаньне", "Прывідны гоншчык", "Мёртвыя дачкі", "Кроў і шакалад".

Зь 9 сакавіка - на экране "Дома кіно" - "Марыя Антуанэта".

Усе фільмы

Каментары5

Цяпер чытаюць

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі9

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Усе навіны →
Усе навіны

Што пакажуць у Купалаўскім тэатры ў новым сезоне?2

Ноччу беларусы стаялі ў чэргах, каб набыць у А1 тэхніку з вялікай зніжкай. Цяпер ёй завалены «Куфар»33

З-за памылкі штучнага інтэлекту ЗША ледзь не пачалі ваенную аперацыю супраць кітайскага судна4

У Меліціны Станюты прайшоў дзявочнік у Варшаве14

Трамп заявіў, што ягоны сын верне расійскаму алігарху грошы за вясельныя вечарыны9

22‑гадовы «Сімпсан» з Бабруйска пратрымаўся на вайне супраць Украіны тры месяцы. Але вынік як ва ўсіх4

Ці павінны беларусы несці адказнасць за вайну? Новае апытанне настрояў украінцаў29

ЗША і Данія абвясцілі аб пагадненні па Грэнландыі7

35 гадоў таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сімваламі27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі9

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць