Здарэнні33

Апошняя гастроль беларускага злодзея ў законе ў Расіі

Міністэрства юстыцыі Расіі прызнала непажаданым знаходжанне на тэрыторыі Расіі выхадца Беларусі Аляксандра Кушнерава, вядомага ў крымінальным асяродку злодзея ў законе пад мянушкамі Саша Беларус і Саша Кушнер. Некалі ён быў у шэрагах «банды Марозава» - самай крывавай беларускай групоўкі.

Як паведамляе агенцтва «Росбалт», Аляксандр Кушнераў быў затрыманы супрацоўнікамі МУС Расіі за парушэнне рэжыму знаходжання замежных грамадзян на тэрыторыі РФ. Па прадстаўленых матэрыялах праверкі федэральным суддзёй Кузьмінскага раённага суда Масквы была вынесеная пастанова аб прызначэнні Кушнераву адміністрацыйнага пакарання ў выглядзе штрафу і абвешчанае распараджэнне намесніка міністра юстыцыі Расіі аб прызнанні знаходжання (пражывання) яго ў Расійскай Федэрацыі непажаданым. 13 лютага суд абавязаў Кушнерава добраахвотна пакінуць краіну цягам трох сутак.

Паводле дадзеных расійскіх аператыўнікаў, Кушнераў, з'яўляючыся лідарам крымінальна-злачыннага асяродку і актыўным паслядоўнікам злодзейскіх традыцый, распаўсюджваў іх сярод моладзі і асоб, якiя ўтрымлiваюцца ў папраўчых установах, робячы негатыўны ўплыў на становішча на тэрыторыі Цэнтральнай федэральнай акругі Расіі. Кушнераў уваходзіць у клан аднаго з самых уплывовых крымінальных аўтарытэтаў Аслана Усаяна па мянушцы Дзед Хасан, які, паводле аператыўных дадзеных, у траўні 2011 года «каранаваў» пяць новых злодзеяў у законе. Сярод пяцёркі новаспечаных крымінальных аўтарытэтаў быў і Аляксандр Кушнераў. Аднак на свабодзе ў новым статусе Саша Беларус прабыў менш за тыдзень.

18 мая Кушнераў быў затрыманы аператыўнікамі ў Раменскім раёне Падмаскоўя. У яго было знойдзена і канфіскавана 3,24 г гераіну. Н

оваспечанаму злодзею ў законе свяціў тэрмін ад 3 да 10 гадоў, аднак суд прысудзіў яго да 5 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Пакаранне беларускі злодзей у законе адбываў у СІЗА горада Кірава да кастрычніка 2011 года.

Сёння крымінальны аўтарытэт знаходзіцца ў становішчы, калі ў Расіі ён не мае права знаходзіцца, але і ў Беларусь яму вяртацца не хочацца. Паводле наяўных звестак, на радзіме Кушнерава чакае крымінальны пераслед за парушэнне правілаў міліцэйскага нагляду за асобамі, што вызваліліся з месцаў зняволення: у снежні 2010 года ён самавольна пакінуў Беларусь.

З 45 гадоў жыцця ўраджэнец Гомеля чвэрць стагоддзя правёў за кратамі.
Сваю крымінальную «славу» і аўтарытэт ён набыў як актыўны ўдзельнік самай крывавай у гісторыі сучаснай Беларусі «банды Марозава», з лідарам якой яго звязвала яшчэ дзіцячае сяброўства. За падвойнае забойства, учыненае ў складзе банды, ён адседзеў 15 гадоў.

У расійскіх СМІ з'яўлялася інфармацыя, што Дзед Хасан «прызначыў» Сашу Беларуса «глядзець» за Беларуссю і тым самым уключыў РБ у сферу свайго ўплыву. На словах, магчыма, так усё і было. Але на справе ў сінявокай хапае і сваіх такіх. Яны больш аўтарытэтныя і не церпяць канкурэнтаў з татуіроўкамі. Як заявіў у красавіку 2011 года Аляксандр Лукашэнка, «з бандытамі мы разабраліся яшчэ 10 гадоў таму. Хто нас тады не паслухаўся, тых косткі ўжо згнілі».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?15

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Усе навіны →
Усе навіны

Аплявуха ва ўрадавым самалёце. Што магло выклікаць гнеў Брыжыт Макрон?4

21‑гадовага хлопца затрымалі за дыскусійныя каментарыі пра Другую сусветную вайну19

У ЗША аўтарку дзіцячай кнігі пра пераадоленне гора прысудзілі да пажыццёвага тэрміну за забойства мужа3

Як майстар-самавучка з Баранавічаў з дапамогай малатка стварае карціны на шкле1

На хутары ў Беларусі жыве дзік, які абажае «Снікерс»3

Купля кватэры праз кааператыў замест іпатэкі: як працуе сістэма, падобная да піраміды, і што кажуць удзельнікі і эксперт13

Махляры прыдумалі новую салідную арганізацыю, ад імя якой могуць тэлефанаваць6

Арыштаваны былы кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Ярмак14

У Беларусі прапануюць дзікую паслугу — пахаваць жыўцом у лесе. Колькі каштуе?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?15

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць