У гэтыя выхадныя дні Дзяржаўтаінспекцыя павялічыць па ўсёй краіне шчыльнасць нарадаў па адпрацоўцы нерэгулявагых пешаходных пераходаў, а таксама ўчасткаў аўтамабільных дарог, якія найбольш падвяргаюцца рызыцы ўчынення наездаў на пешаходаў, з прыцягненнем максімальнай колькасці супрацоўнікаў і членаў добраахвотных дружын.
Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ МУС Беларусі, гэта робіцца для эфектыўнага папярэджання
Традыцыйна супрацоўнікі
Супрацоўнікі спецпадраздзялення ДПС «Страла» МУС арганізуюць адпрацоўку Барысава і Барысаўскага раёна, Вілейскага, Валожынскага і Мінскага раёнаў, будуць аказваць дапамогу ў папярэджанні парушэнняў на Мінскай кальцавой аўтадарозе.
Паводле звестак УДАІ МУС, за мінулыя суткі на тэрыторыі Беларусі зарэгістравана 19 ДТЗ з пацярпелымі, у якіх тры чалавекі загінулі і 17 атрымалі раненні. За кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення затрымана 77 вадзіцеляў. Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне ПДР прыцягнута 1.052 пешаходы, з іх 475 знаходзіліся на праезнай частцы ў цёмны час сутак без святлоадбіўных элементаў. За няпропуск пешаходаў аштрафавана 285 вадзіцеляў.
Каментары