Спорт

Штангіст Андрэй Рыбакоў узяў малое золата на ЧС у Парыжы

Беларус Андрэй Рыбакоў увечары 11 лістапада заняў 7-е месца ў двухбор’і і выйграў золата ў першым практыкаванні — рыўку — на чэмпіянаце свету па цяжкай атлетыцы, які праходзіць у Парыжы.

Віцэ-чэмпіён пекінскай Алімпіяды-2008 Андрэй Рыбакоў, які прапусціў тры гады з-за траўмы, быў заяўлены ў групу В, якая завяршае выступы раней, чым на памост выходзяць усе фаварыты групы А. Беларус па суме двух практыкаванняў паказаў вынік 368 кг (178 кг у рыўку + 190 кг у штуршку). Прычым яго вынік у каронным руху рыўку (178 кг) так і застаўся непераўзыйдзены супернікамі, і Рыбакову дасталася малая залатая медаль. А вось у двухбор’і магілёўца здолелі абыйсці шесть супернікаў. Яшчэ адзін беларускі спартсмен Вадзім Стральцоў заняў у двухбор’і 13-е месца — 359 кг (163 196).

Чэмпіёнам жа свету ў суме двухбор’я стаў 20-гадовы іранец Киануш Растамі
 — 382 кг (173 + 209).

Усе гэтыя вынікі значна саступаюць суме, набранай Андрэем Рыбаковым на Гульнях-2008 у Пекіне, калі ён усталяваў сусветны рэкорд — 394 кг (185 +209). Сам Рыбакоў недабраў да гэтага паказчыка 26 кг.

А вось пераможца Алімпіяды-2008 кітаец Йон Лу, які выцягнуў ў Рыбакова пекінскае золата толькі дзякуючы ледзь меншаму ўласным вазе, на чэмпіянаце свету ў Парыжы і зусім не змог кваліфікавацца ў суме двухбор’я.

Позна ўвечары 11 лістапада ўступілі ў барацьбу таксама штангісты ў вагавой катэгорыі да 94 кг, дзе Беларусь прадстаўляў 21-гадовы Аляксандр Макаранка. Ён паказаў вынік 378 кг (170 + 208) і заняў 4-е месца ў групе В. Спаборніцтвы ж у наймацнейшай групе, А пройдуць сёння.

Сёння таксама будуць вызначаны медалісты і ў вагавой катэгорыі да 105 кг. Беларусь тут прадставіць Міхаіл Аўдзееў.

Ўзнагароды чэмпіянату свету ў катэгорыі звыш 105 кг будуць разыграны 13 лістапада. Беларусь тут прадставяць Яўген Жарнасек і Дзмітрый Ворнік.

Чэмпіянат свету ў Парыжы з’яўляецца для цяжкаатлетаў другім і заключным этапам адбору на лонданскую Алімпіяду-2012
, які вырабляецца па суме ачкоў, набраных камандамі па выніках першынстваў планеты 2010 і 2011 гадоў.

У мужчынскай дружыне кадравая сітуацыя перад адказным турнірам складаная.

Адмовіўся ад паездкі ў сталіцу Францыі пасля бранхіту сусветны рэкардсмен і алімпійскі чэмпіён-2008 Андрэй Арамнаў
(да 105 кг), красавіцкая аўтакатастрофа забрала жыццё срэбнага (2009) і бронзавага (2010) прызёра чэмпіянатаў свету Сяргея Лагуна (да 85 кг), у не самых лепшых кандыцыях знаходзіцца пасля траўмы віцэ-чэмпіёнГульняў-2008 Андрэй Рыбакоў (да 85 кг).

У мужчын максімальная квота — шэсць спартсменаў — вылучаецца для краін, якія занялі 1-6-е месца па выніках двух чэмпіянатаў свету. Пяць ліцэнзій атрымліваюць краіны, якія занялі 7-12-е месцы, чатыры ліцэнзіі вылучаюцца для каманд, якія апынуліся на 13-18-м месцах, тры квоты — для зборных, якія занялі 19-24-е месцы. Беларусы займаюць толькі 15-е месца пасля першай паловы адбору. Гэтая пазіцыя дазваляе разлічваць толькі на чатыры алімпійскія пропускі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?17

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Усе навіны →
Усе навіны

Быццам нічога і не было. Як цяпер выглядае гомельскі шматпавярховік, у якім адбыўся выбух

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові10

ЗША і Кітай пагадзіліся, што Іран ніколі не будзе валодаць ядзернай зброяй5

Беларусы разабралі ўсе квіткі на Дзіму Білана ў «Мінск-Арэну» — і гэта за паўгода да канцэрта49

Што можа адбыцца на пратэстанцкім «Фестывалі надзеі», на які прыедзе прапаведнік з ЗША19

У Мінску абралі «каралеву студэнцтва»3

Хто тая «варажбітка», з якой раіўся Андрэй Ярмак?7

Выйшаў на свабоду палітзняволены намеснік па ідэалогіі БелТА2

Аплявуха ва ўрадавым самалёце. Што магло выклікаць гнеў Брыжыт Макрон?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?17

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць