Меркаванні168168

Круглы стол: ці магчыма дэлукашызацыя?

Піша Андрэй Дынько.

Лукашэнка загаварыў пра круглы стол.
І гэтым разам то не ілюзія. Не з добрай волі. Даляр па 10 тысяч рублёў і рост цэнаў штотыдзень — вось чаму
ён паслаў (заўважце: Еўрасаюзу, а не апазіцыі) сігналы гатоўнасці да перамоваў.

Што можа прапанаваць Лукашэнка? Набор саступак праглядаецца з рыторыкі і дробных зрухаў.

Па-першае, напэўна, паступова вызваляць палітвязняў.

Па-другое, метамарфозы «Белай Русі» даюць падставы меркаваць, што наступныя выбары ў палату прадстаўнікоў пройдуць па змяшанай сістэме. Магчыма, лукашэнкаўскія мудрацы будуць ізноў спакушаць апазіцыю перспектывай пропуску яе дозы ў парламент.

Па-трэцяе, імаверна, будзе гатоўнасць прапусціць на выканаўчыя, а не рашэннятворныя пасады шэрагу незалежных экспертаў.

Але няма ніякіх прыкмет, што Лукашэнка гатовы дэмантаваць ідэалагічную вертыкаль і прапагандысцкі апарат, дэпалітызаваць, г.зн. дэлукашызаваць сілавыя структуры, без чаго любыя размовы пра дэмакратыю будуць смехатворнымі.
Па сутнасці, без дэмантажу каркасу дыктатуры круглы стол і любыя ягоныя рашэнні —
гэта ўсё абяцанкі-цацанкі, якія Лукашэнка растопча, як толькі выблытаецца з эканамічнага крызісу.

На круглы стол трэба ісці, трымаючы ў галаве задачы першага і другога парадку.

Што датычыць пункта 1, важна вызваліць не толькі ахвяраў Плошчы, але і Бяляцкага, і Аўтуховіча, аднавіць на працы адвакатаў.

Што да пункта 2, важная форма выбараў, а не вынік. Ярмошына мусіць сысці, а галасы павінны лічыць празрыста, пры ўдзеле прадстаўнікоў апазіцыі. І без розніцы, хто трапіць у новы парламент.

Калі браць задачы другога парадку, то мэтай круглага стала для грамадства павінна стаць распрацоўка дарожнай карты дэмантажу дыктатуры. Для гэтага трэба змяніць не персону, а сістэму.

Лукашэнка ідзе на гэты круглы стол слабым. Ягоная эканамічная мадэль прывяла да крызісу, нізкая кампетэнтнасць ягонай каманды выявілася ва ўсёй красе. Што да народнай падтрымкі, яе больш няма.
Калі б Лукашэнка сёння выйшаў на вуліцу без аховы, баюся, гэта мела б трагічныя наступствы.

У Польшчы Круглы стол даў гарантыі мірнага дэмантажу сістэмы і «тлустай рысы» пад мінулым. Гэта адбывалася па ясных схемах: «ваш прэзідэнт, наш прэм’ер», «ваш сенат, наш сейм» і г.д. У Беларусі ўсё складаней, бо эканамічны ўплыў Расіі большы, а задачы яе няясныя.

Грамадству — бізнэсу, інтэлектуалам, СМІ, праваабаронцам, ініцыятарам маўклівых пратэстаў і каму-кольвек — варта падтрымаць Круглы стол і заахвоціць апазіцыю да ўдзелу ў ім. І пры гэтым памятаць:

грамадства толькі тады чагосьці даб’ецца на круглым стале, калі спалучыць яго з мабілізацыяй пратэставай актыўнасці.
Толькі магутны вулічны ціск зробіць круглы стол сапраўдным, а не фіктыўным. Калі дэманстрацый не будзе, апазіцыю ўцягнуць у кулуарныя шашні, а новы «дыялог» скончыцца тым, чым і вікаўскі 1999 года: новымі турмамі, і дэградацыяй.

Каментары168

Цяпер чытаюць

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка8

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне жанчыну затрымалі за крадзеж туй з могілак1

У Мінску адбылася сур'ёзная аварыя з удзелам электробуса

У ДАІ не згодныя, што «табло ганьбы» на дарогах парушае законы аб персанальных даных3

Індыя збіраецца пашырыць супрацоўніцтва з Расіяй у яшчэ адной стратэгічнай сферы1

Беларуска кажа, што яе мужа-небараку ў Лёзне скралі армяне і прадалі ў штурмавікі ў расійскую армію. Той, напэўна, ужо труп12

Беларускія цыгарэты для кантрабанды закапалі ў бураковы жом

На Камароўцы моцна патаннела чарэшня. Цэны ў 3—4 разы ніжэйшыя, чым былі 3 дні таму2

Бел-чырвона-белы сцяг — з сабой. Каліноўцы выпусцілі працяг фільма-дзённіка1

У Расіі заявілі пра паспяховы пуск ракеты «Сармат»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка8

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць