Меркаванні44

Яўгенія Ус: Мы былі гатовыя да прысуду, але да такога тэрміну — не

Жонка Дзьмітрыя Уса Яўгенія ніколі не ўхваляла заняткі мужа палітыкай, хоць і сама дапамагала яму, але прадчуваньні мела нядобрыя.

Ці вы спадзяваліся на справядлівы прысуд? Ці чакалі, што, можа, вызваляць у залі суду?

Ведаеце, надзея была, але асаблівых ілюзіяў мы ня мелі. То бок, Дзьмітры Іванавіч ішоў на суд і ведаў, што яго пасадзяць. Мы ішлі на суд ужо з сумкамі і рэчамі, мы былі да гэтага гатовыя, але, шчыра кажучы, да такога тэрміну — не.

Ці падтрымлівалі вы мужа, калі ён вылучаўся кандыдатам на прэзыдэнта?

Мне не падабалася ўся гэтая задума, але Дзіма мне муж, і я заўсёды падтрымаю яго ў любой сытуацыі. Таму я яму сама дапамагала, дапамагала зьбіраць подпісы. Гэта было яго жаданьне, і я яму дапамагала, хоць, шчыра кажучы, прадчуваньні ў мяне на гэты конт былі нядобрыя.

Што вы пасьпелі яму сказаць перад тым, як яго ўзялі пад варту ў судзе? Што ён вам пасьпеў сказаць?

Яму надзелі наручнікі і павялі, а я выйшла. Я не хацела бачыць яго за кратамі, калі яго завядуць у клетку да астатніх. Назаўтра судзьдзя падпісала мне дазвол на спатканьне зь ім, так што я хачу схадзіць. Можа быць, яшчэ нешта трэба яму перадаць, падтрымаць неяк.

У вас малое дзіця, хто вам дапамагае цяпер?

Падтрымаць нас, у прынцыпе, няма каму. Я цяпер працую, бізнэс мужа на мне.
Бацькі, вядома, дапамагаюць, яны зь дзецьмі сядзяць — і гэта вельмі істотна, бо я цяпер не магу разарвацца і на працу, і на дзяцей. І Дзьмітры Іванавіч, пакуль ішло сьледзтва, быў увесь час у судах, таму мне даводзілася і дзяцей даглядаць, і працаваць. Бацькам, вядома, вялікі дзякуй.

Што можа паўплываць на тое, каб ваш муж хутчэй мог выйсьці на волю?

Скаргі будзем падаваць усе магчымыя, але гэта нічога ня дасьць. магчыма, нейкі меншы тэрмін выб’ем, але на вызваленьне ўмоўнае альбо поўнае апраўданьне мы нават не разьлічваем,

бо ня ў нашай краіне на гэта спадзявацца. Сытуацыя ў краіне такая, што ўлада неўзабаве памяняецца,
я спадзяюся, таму наўрад ці ён прасядзіць увесь тэрмін.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА9

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Adidas апране беларускіх футбалістаў. Што кажуць у кампаніі?

Нямецкі турыст выйграў суд пра занятыя лежакі ля басейна6

Жанчына з інваліднасцю з Гомеля, якой некалі дапамагала Алексіевіч, выйшла на свабоду пасля палітычнага тэрміну1

Нягледзячы на санкцыі, расіянам сталі выдаваць больш шэнгенскіх віз9

Пашынян адмовіўся прысутнічаць на парадзе ў Маскве2

Банкамат не прыняў у мінчанкі 100‑рублёвыя купюры. Ва ўсіх банкнот аказалася адна асаблівасць4

Праз атаку дронаў зноў пажары ў расійскай Пермі4

У калоніі памёр асуджаны за хабар дырэктар Cкідзельскага цукровага камбіната14

У Брэсце ў Мухаўцы знайшлі цела патанулай 82‑гадовай жанчыны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА9

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць