Грамадства1010

Сіўчык павіншаваў беларусаў з-за мяжы

Старшыня аргкамітэта па стварэнню руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык, які знаходзіцца ў эміграцыі, павіншаваў беларусаў з пятай гадавінай падзей, што адбыліся на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года.

У лісце «Плошчы Каліноўскага пяць гадоў» палітык віншуе ўсіх грамадзян Беларусі са святам і прапануе разам прыгадаць «мужнасць тысяч беларусаў, якія абаранялі Плошчу пяць гадоў таму»; узгадаць «пра дзесяткі тысяч, што іх падтрымлівалі, перадавалі рэчы і ежу, удзельнічалі ў мітынгах», падзякаваць «нашым героям, што паставілі першыя намёты 20 сакавіка 2006 года».

Сіўчык выказвае падзяку «мужным дзяўчатам і хлопцам» і заклікае «не ўпадаць ў роспач». Ліст завяршаецца словамі: «Мы яшчэ вернемся на пляц Каліноўскага, бо мы пераможам! Жыве Беларусь!».

Як паведаміла маці палітыка Галіна Сіўчык, вечарам 20 сакавіка гэтае пасланне яе сына было зачытана ўдзельнікам малітвыа за палітзняволеных, які з 20 студзеня 2010 года штодня праводзіцца каля скульптурнай кампазіцыі «Архангел Міхаіл перамагае зло» на тэрыторыі сталічнага Чырвонага касцёла (святых Сымона і Алены). У малітвах разам з бацькамі палітзняволеных і іх роднымі ўдзельнічаюць грамадскія актывісты.

19–25 сакавіка 2006 года Вячаслаў Сіўчык быў адным з актывістаў намётавага лагеру на Кастрычніцкай плошчы.

За мяжу Сіўчык выехаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?12

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр былы лёгкаатлет Аляксей Лелін. Яму было 48 гадоў1

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы86

Маладую маці з Гомеля асудзілі за палітыку6

УСУ апублікавалі відэа знішчэння дэсантных караблёў у бухце Севастопаля4

Дызайнерка стварае шыкоўныя інтэр'еры з беларускім каларытам ФОТЫ4

МТЗ пачаў вырабляць па 90 супертрактароў за месяц11

УСУ нанеслі паўторны знішчальны ўдар па НПЗ і порце ў Туапсэ20

У Беларусі нельга проста так пахаваць гадаванца. Што тады рабіць і колькі гэта каштуе13

У часы ШІ каштоўнымі кадрамі робяцца тыя, хто ўмее гуртаваць і сцэментоўваць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?12

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць