Грамадства44

Вынік расцяжак? Палітвязень Буланаў трапіў у шпіталь з рыматусам, у Саннікава баляць суставы

10 сакавіка Дзмітрыя Буланава перавялі ў шпіталь з «Валадаркі». Ён не мог нармальна хадзіць.

10 сакавіка фігуранта справы «аб масавых беспарадках» Дзмітрыя Буланава перавялі ў шпіталь з «Валадаркі».
Ён не мог нармальна хадзіць. Як паведаміла «Нашай Ніве» маці палітвязня, Клаўдзія Буланава, яе сыну пастаўлены дыягназ — паўторная рэўматычная ліхаманка. Нягледзячы на гэта, жанчыне па-ранейшаму адмаўляюць у праве пабачыць сына — усю інфармацыю аб яго стане яна атрымоўвае ад адваката.

«Я ведаю толькі, што ён у шпіталі. Перавялі туды 10 сакавіка. Мой сын ужо хадзіць не мог самастойна.

Калі адвакат апошні раз прыходзіла да яго, то Дзмітрыю давалі адмысловыя лекі, каб ён мог самастойна дайсці на сустрэчу», — кажа жанчына.

Зараз невядома, як доўга Дзмітрый Буланаў прабудзе у шпіталі. Лекаванне можа працягнуцца ад 4 да 6 тыдняў, аднак яго лёс залежыць ад волі следчых.

Маці Дзмітрыя расказвае, што хвароба сына выкліканая ўмовамі ўтрыманняў СІЗА: «У Дзімы такое захворванне было ўжо ў 2001 годзе. Яму нельга было пасля яго пераахалоджвацца. А якія ўмовы на Валадарцы? Холад, скразнякі. Я некаторы час не магла яму лекі неабходныя перадаваць, цёплыя рэчы. Зараз існуе верагоднасць таго, што ліхаманка перарасце ў эндакардыт, а гэта ўжо вельмі сур’ёзна».

Тым часам следства лічыць, што ў дачыненні да цяжка хворага вязня нельга прымяніць падпіску аб нявыездзе. Клаўдзіі Буланавай патлумачылі, што яе сын «асабліва небяспечны злачынца, які здзейсніў цяжкое злачынства і лекавання не патрабуе». Жанчыне нават не дазваляюць пабачыць Дзмітрыя.

Тым часам маці кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава атрымала ад сына ліст. Ён напісаў, што ў яго «моцныя болі у суставах, кшталту падагры», — расказала Ала Уладзіміраўна сайту charter97.org.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў4

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Нешта ў грыбы сёлета расхацелася». Пад Барысавам на полі пабачылі адразу пяць мядзведзяў6

Пры куплі патрыманага аўто праходзіць новы тэхагляд больш не трэба1

Ціханоўская: Дзеці хутка вернуцца да мяне ў Варшаву. Вельмі чакаю13

Рубіа: Украінская армія цяпер самая баяздольная ў Еўропе6

Заблакавалі ў ютубе ўсе каналы міжнароднага радыё «Беларусь»1

Беларуска заразілася шаленствам ад бяздомнага ката, а да доктара не пайшла10

У Мінскай вобласці пенсіянер збіў супрацоўніка ДАІ3

Рамонт Чырвонага касцёла ў Мінску зноў прыпыняўся6

Літоўскі даследчык назваў канкрэтнае месца, дзе схаваныя парэшткі Вітаўта Вялікага7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў4

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць