Грамадства55

Мінгандлю праверыла сетку крам «Святлафор» і ўсюды знайшло парушэнні

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі (МАРГ) правяло кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы ў крамах сеткі жорсткіх дыскаўнтараў «Святлафор». Праверкі былі арганізаваныя пасля зваротаў грамадзян, у тым ліку атрыманых праз інтэрнэт.

Фота ілюстрацыйнае

У ведамстве паведамілі, што парушэнні знайшлі ва ўсіх правераных гандлёвых аб'ектах.

Найбольш распаўсюджанымі парушэннямі сталі адсутнасць абавязковага асартыменту тавараў, адсутнасць цэннікаў або неабходнай інфармацыі пра прадукцыю. Акрамя таго, у продажы знаходзілі тавары з пратэрмінаваным тэрмінам прыдатнасці.

Так, у краме ў Іванаве Брэсцкай вобласці з продажу знялі тры віды мясной прадукцыі агульнай масай больш за 94 кілаграмы і коштам звыш 760 беларускіх рублёў.

У іншых выпадках у продажы знаходзіліся прадукты без пазначэння тэрмінаў прыдатнасці, сярод якіх былі мясны фарш, кандытарскія вырабы і сыры. Падобныя парушэнні зафіксавалі таксама ў Мінску.

Па выніках праверак МАРГ выдаў прадпрыемству рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых недахопаў, а таксама прадпісанне аб забароне рэалізацыі асобных тавараў. У ведамстве паведамілі, што юрыдычная асоба будзе прыцягнутая да адміністрацыйнай адказнасці.

Паводле інфармацыі МАРГ, у Беларусі сетка «Святлафор» налічвае каля 190 магазінаў. Яна была заснаваная ў Краснаярскім краі Расіі і працуе таксама ў іншых краінах. Уладальнікамі сеткі з'яўляецца сям'я Шнайдэраў, якая перыядычна ўваходзіць у рэйтынгі самых заможных прадпрымальнікаў паводле версіі Forbes.

Каментары5

  • Сон лёгікі
    28.07.2026
    > сеткі жорсткіх дыскантараў «Святлафор»

    Гэта ніякі не "Сьвятлафор", гэта маскальскі "Светофор" - у іх нават на афіцыйным сайце няма ні "сьвятлафораў", ні нават беларускае мовы і працуюць на гэтай тэрыторыі яны менавіта пад расейскаю назваю "Светофор" і шылды на іх крамах таксама напісаныя менавіта "Саетофор". Нават па прыведзенай спасылцы згаданы толькі і менавіта "Светофор" (я маўчу ўжо што там увесь артыкул ад пачатку і да апошняе кропкі таксама на расейскай).
    Што за дурная манера перакладаць назвы расейскіх кампаній на беларускую? Чаму астатніх не перакладзеце? Напрыклад Microsoft - "Дробнамяккі", Safeway - "Бясьпечны Шлях", Carrefour - "Ростань", цудоўна ж будзе, праўда? Калі не - чым гэта менавіта расейскія канторы так адзначыліся што іх раптам трэба неадкладна "абеларушчваць". Гэта нейкая інфармацыйная кампанія каб зрабіць іх больш "свойскімі" для беларусаў і каб яны больш не выглядалі як акупанты і прышлыя чужынцы?
    І нават згодна такой лёгіцы - чаму не перакладаеце Wildberries на якіясь "Дзікаягады", "Лента" - "Стужка", "Зарубежнефть" - "Замежжанафта", "Алмаз-Антей" - "Дыямэнт-Антэй"... Гэта ж увогуле бязглузьдзіца атрымліваецца - расейскі "Светофор" перакладаць, а расейскі ж "Wildberries" - не.

    [Зрэдагавана]
  • Цьфу
    28.07.2026
    Няма ў Беларусі такой сеткі крам - Светлафор. А ёсць Светофор. Калі НН нарэшце уцяміць, што назвы не перекладаюцца?
  • Чырвоны жоўты зялёны
    28.07.2026
    Скардзяцца, абураюцца, але ідуць і ідуць.

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане1

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

Прафесійныя спартсмены падселі на вішні і вішнёвыя напоі. Што гэта дае?

У Берліне загадкава знікаюць вераб'і. Навукоўцы не ведаюць чаму4

Некалькі вызваленых палітвязняў правялі свой першы вечар на волі ў віленскай беларускай карчме «1863» ФОТАФАКТ7

Зменяцца правілы працы кантралёраў у грамадскім транспарце

Літоўская стаматалогія за гадзіну адгукнулася дапамагчы беларусам. Невядомыя гісторыі першага дня вызваленых палітвязняў9

Беларус паўгода спрабаваў вярнуць больш за 6 тысяч еўра, якія заплаціў за часовы ўвоз машыны на польскіх нумарах3

Цана расійскай нафты на фоне абвастрэння на Блізкім Усходзе падскочыла да $110 за бараль4

У Івацэвічах кантэйнер сарваўся з крана і ўпаў на рабочага1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане1

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць