Грамадства11

Да пчаляра са Смалявіцкага раёна пчаліныя раі самі ляцяць проста ў вуллі

Жыхар аграгарадка Драчкава Іван Процька расказаў выданню smolevichi-24.by, што ніколі не купляе пчол, а ловіць іх сам. І ў гэтым годзе, расказаў наш герой, у яго таксама з'явіліся новыя працаўніцы. Прычым, што дзіўна, некаторыя ляцяць у ягоныя вуллі самі.

«Зіма ў гэтым годзе была марозная, зацяжная, вясна прыйшла позна, снегу шмат надзьмула, — кажа Іван. — Перазімавалі пчолкі не вельмі добра. Вялікіх планаў па папаўненні пчальніка я не строіў. Пасткі ў мяне ёсць, але сам я іх ужо не стаўлю».

Затое ў пчаляра ёсць памочнікі.

«У гэтым годзе пасткі ставіў мой сваяк. На 6 штук села 8 раёў. А яшчэ некалькі прыляцела проста ў вуллі», — працягвае расказ пчаляр.

Гэта здарылася ў адсутнасць Івана.

«Прыязджаю, гляджу, а ў мяне на сасне вялікі рой сядзіць. Стаў назіраць. А пчолкі што зрабілі? Зайшлі ў ужо заселены вулей! Перажываў, калі шчыра, думаў, матку загубяць: там у мяне рабочая сям'я жыла. А ўсё мірна прайшло. Я перасяліў іх у асобны вулей, і яны аддзячылі мне багатым ураджаем мёду».

Каментары1

  • Cамы чэсны
    24.07.2026
    Пчолы амаль заўсёды прылятаюць у пусты вулей, калі ён цэлы. Калі памазаць яго ўнутры мелісай, прыляцяць 100% У дзеда, бацькі, потым маці - калі за зіму пчолы гінулі. Заўсёды прылятаў рой і засяляўся. На дрэва вылятаюць калі раяцца. А раяцца, калі з'яўляюцца новыя "каралевы", "каралева" забірае частку пчолаў і паляцела шукаць сабе іншы дом. Так што ніякага тут дзіва зусім няма.

Цяпер чытаюць

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага13

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага

Усе навіны →
Усе навіны

«Піпец… А падцірацца чэкам?» Беларусы абмяркоўваюць квест з наведваннем прыбіральні на вакзале ў Докшыцах12

У гразевым патоку ў Непале загінула ці знікла 5700 чалавек2

WSJ: Здзелка ЗША з Венесуэлай пра нафту нібы спісаная з «Хроснага бацькі». Але дамовы з нелегітымнымі прэзідэнтамі маюць сумнеўную каштоўнасць3

У Польшчы адбыўся пажар на заводзе, які вырабляе камплектуючыя для беспілотнікаў. Правяраецца версія дыверсіі12

«Затое не было адчування, што ты звер». Севярынец распавёў, у якую пакуту ператвараецца ў зняволенні звычайнае пытанне гігіены6

Беларускі добраахвотнік Жэрар расказаў сваю версію справы, якую завялі на яго ва Украіне7

Mark Formelle выпусціў калекцыю з культавымі будынкамі Беларусі6

Лукашэнка паляцеў у Кыргызстан4

Уночы над Гомельшчынай зноў лятаў рэактыўны дрон3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага13

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць