Спорт11

Клуб першай лігі падпісаў кантракт з футбалістам з ЗША

Амерыканскі брамнік Цім Сырэль падпісаў кантракт з «Паперапрамам» з Гомеля, што выступае ў першай лізе футбольнага чэмпіянату краіны (то-бок другі дывізіён).

Кантракт з галкіперам разлічаны да канца 2027 года, піша «Беларускі футбол».

Раней 22‑гадовы футбаліст выступаў за клуб «Окленд Рутс» з другога дывізіёна ЗША, дзе правёў восем матчаў, прапусціў 16 мячоў і двойчы згуляў «на нуль».

«Паперапрам» пасля 12 тураў займае сёмае месца ў турнірнай табліцы, маючы ў актыве 24 балы.

Сырэль мае беларускі пашпарт. Ён расказваў, што яго бацькі з Беларусі. Старэйшая сястра нарадзілася ў Беларусі ў 2001 годзе, а праз год сям'я пераехала ў ЗША, дзе ён і нарадзіўся.

«У Беларусі і цяпер жывуць дзядуля, бабуля, родныя і блізкія. Вядома, акрамя бацькоў і сястры. Калі быў маленькім, мы прыляталі сюды амаль кожнае лета. А потым стала значна складаней: здарылася ўспышка кавіду, межы закрыліся, лагістыка парушылася — у мінулы раз у Беларусі я быў восем гадоў таму», — расказваў ён.

Каментары1

  • Few
    17.07.2026
    Потым ці ўцячэ як тая баскеткалістка ці пасадзяць як звычайна робяць лукашысты

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Кыргызстане на вышыні 4500 метраў знайшлі рэчы зніклых беларускіх альпіністаў

Наступнае «Еўрабачанне» пройдзе ў балгарскім Бургасе

Расійская пенсіянерка пераканала студэнта, што на ім смяротныя сурокі, і забрала грошы. А пасля чатыры гады хавалася ў Беларусі1

Дроны атакавалі Маскву і Ленінградскую вобласць2

Статкевіч: Чаму ў іх 80, а ў нас 205

Памёр купалавец Мікалай Кучыц2

Міліцэйскага начальніка з Ляхавічаў пакаралі за тое, што адказаў Случаку па-руску6

У Віцебску жанчына павесіла ў пад'ездзе непатрэбную карціну і не ведала, што яна шэдэўр4

Мінскае «Дынама» і «МЛ Віцебск» вылецелі з еўракубкаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць