Магілёўская ДАІ распарадзілася адключыць таймеры на гарадскіх святлафорах, паведаміла дзяржтэлерадыёкампанія «Магілёў». Прычынай называецца тое, што таймеры нібыта ствараюць праблемы пешаходам і кіроўцам і павялічваюць магчымасць аварыі, выклікаючы «эфект апошняй секунды».

Цяпер таймеры на святлафорах адключаныя па ўсім Магілёве, а аргументуюць гэта так:
«Кіроўцы, бачачы, што да змены сігналу засталася секунда, пачынаюць паскарацца, каб паспець праехаць скрыжаванне. Пешаходы, наадварот, выбягаюць на праезную частку, калі да чырвонага застаецца 2—3 секунды. Дзяржаўтаінспекцыя просіць з разуменнем паставіцца ўдзельнікаў дарожнага руху да гэтай меры, бо яна разлічана на павышэнне вашай бяспекі», — паведаміла інспектарка аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Аліна Шведава.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары