Грамадства2222

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей

У ход ідуць усе магчымыя хітрыкі.

Супрацоўнік аднаго з беларускіх радзільных дамоў распавёў «Нашай Ніве», што яшчэ ўчора кіраўніцтва паставіла задачу: 3 ліпеня павінна нарадзіцца як мага больш беларусаў.

— Сказалі: «Ну вы ж разумееце, заўтра вялікае свята, усе радзільныя дамы будуць спаборнічаць, каб нарадзілася больш дзяцей. Таму мы павінны пастарацца, каб вынікі былі прыгожыя».

Суразмоўца адзначае, што ў яго радзільні ёсць выпадкі і стымуляцыі родаў. Цяжарных угаворваюць пачаць нараджаць любым коштам у «прыгожую дату». Спрабуюць матываваць падарункамі — маўляў, потым прыедзе нехта з чыноўнікаў віншаваць.

Першую аперацыю зрабілі ўжо ў ноч на 3 ліпеня, каб можна было потым у справаздачы пазначыць, што дзіця нарадзілася ў першыя хвіліны Дня Незалежнасці.

Доктар кажа, што гэта не новая практыка: штогод 3 ліпеня з'яўляецца для радзільных дамоў Беларусі самай ідэалагічна важнай датай.

Дарэчы, летась Міністэрства аховы здароўя хвалілася, што ў Дзень Незалежнасці ў краіне нарадзіліся ажно 173 дзіцяці, а гэта больш за сярэдні паказчык за дзень.

Трэба адзначыць і цікавую тэндэнцыю: агулам нараджальнасць у Беларусі падае, але ж менавіта 3 ліпеня штогод назіраецца павелічэнне колькасці нованароджаных. У 2024 годзе іх было 158, у 2023‑м — 118.

На другім месцы па значнасці ідзе навагодняя ноч.

Прапаганда сапраўды любіць выкарыстоўваць дзяцей, якія нарадзіліся ў першыя хвіліны нейкага святочнага дня. Часам даходзіць да абсурду. Напрыклад, у 2023 годзе праўладныя СМІ з захапленнем пісалі пра Юлію Мацюшэўскую, якая нарадзіла дачку ў першую хвіліну года — адразу, як паслухала навагодні зварот Лукашэнкі.

Наталля Эйсмант і Юлія Мацюшэўская, якая нарадзіла дачку ў першую хвіліну 2023 года пасля навагодняга звароту Лукашэнкі. Фота: sb.by

Віншаваць жанчыну ў «Маці і дзіця» прыехала Наталля Эйсмант. У відэа Пула першага гісторыя выглядала максімальна патрыятычнай. Атрымлівалася, што Юлія папрасіла анестэзіёлага ўключыць зварот Лукашэнкі — а дзіця так было ўражана яго прамовай, што паспяшалася нарадзіцца.

Але па другім інтэрв’ю жанчыны можна зразумець, што сітуацыя была іншай. Яе шпіталізавалі 29 снежня, бо былі медыцынскія паказанні. Планавалі зрабіць кесарава сячэнне 4 студзеня, але ў выніку зрабілі ў навагоднюю ноч — дык так удала, што ў медыцынскіх дакументах з’явілася прыгожае 00.01.

Каментары22

  • Огонек
    03.07.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Ліпень
    03.07.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Я
    03.07.2026
    В очередной раз скажу, что странная эта идея - рожать ребенка в концлегарь

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў4

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне мабілізавалі хасіда, які прыехаў з Ізраіля ва Умань на святкаванне яўрэйскага Новага года8

ЗША афіцыйна запрасілі Пуціна прыехаць на саміт G20 у Маямі10

У Шатландыі сям'я знайшла сваю котку праз шэсць гадоў пасля таго, як яна згубілася1

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе23

Упаў з лесвіцы і разбіўся насмерць расійскі тэлевядучы Сяргей Саседаў29

«Настойліва рэкамендавалі» не хаваць яе на радзіме». Муж Святланы Курс расказаў новыя падрабязнасці пра яе пахаванне 8

Вялікабрытанія пераглядзіць пагадненне з Маўрыкіем аб перадачы архіпелага Чагас3

У ААН 50 краін і ЕС заклікалі Расію да прыпынення агню. ЗША не далучыліся, Расія адмахнулася29

Заснаваны беларусамі стартап купіў музычную платформу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў4

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць