Грамадства

«Ні з кім не кантактаваў, з пакою амаль не выходзіў». Што вядома пра зніклага ў Іспаніі беларуса

Сяброўка зніклага Генадзя Смаляка расказала Радыё Свабода пра ягоны стан у апошні час і версіі таго, што з ім магло здарыцца.

Беларус Генадзь Смаляк знік у Іспаніі 19 чэрвеня. Ён два тыдні не выходзіць на сувязь з роднымі і сябрамі. Падаць заяву ў паліцыю аказалася складана, бо ў краіне няма родных зніклага, а на радзіме беларусу пагражае пераслед.

Былая жонка, сяброўка і партнёрка ў праектах Генадзя Марта (імя зменена) расказала, што вядома на гэты момант.

«Даволі позна мы зразумелі, што ён знік», — адзначае суразмоўца.

Генадзь апошнімі тыднямі жыў у горадзе Сабадэль каля Барселоны, у доме, падобным да сквоту, разам з іншымі людзьмі. Марта знаходзіцца ў іншай краіне, па-за ЕС. Яна расказала, што апошні раз размаўляла з Генадзем у канцы мая.

У пачатку чэрвеня ён перастаў адказваць на ейныя паведамленні і званкі. Але дзяўчына асабліва не пераймалася, бо падобнае ўжо здаралася. Таму яна чакала, пакуль сябар выйдзе на сувязь. Тады Марта даведалася ад знаёмых, разам з якімі жыў Генадзь, што з ім усё добра, але ён «без настрою».

«У яго быў не вельмі добры эмацыйны стан. Ён быў у моцным дэпрэсіўным эпізодзе. Ён апошні месяц ні з кім не кантактаваў, з пакою амаль не выходзіў, як мне апавядаюць людзі, якія з ім жылі. Еў, спаў, паліў цыгарэткі і ўсё. Нават у краму не выходзіў. Са сваімі суседзямі па кватэры не асабліва размаўляў», — расказвае пра стан Генадзя апошнім часам Марта.

Аднак праз нейкі час захвалявалася Генадзева маці, якой сын таксама перастаў адказваць, і напісала пра гэта Марце.

Урэшце 27 чэрвеня тая высветліла ад знаёмых, з якімі жыў Генадзь, што ён ужо больш за тыдзень не прыходзіў дадому. Апошні раз Смаляка бачылі ў гарадскім парку 19 чэрвеня. Аднак адразу трывогу ніхто не біў, бо думалі, што ён, магчыма, кудысьці паехаў.

«Але гэта немагчыма, бо ў яго адключаны тэлефон увесь гэты час. Я ведаю Гену — без навігацыі ён бы далёка не заехаў, пагатоў ён не мясцовы. Куды чалавек без тэлефона і грошай можа з'ехаць?» — разважае суразмоўца.

«Магчыма, ён блукае дзесьці»

Імавернай прычынай знікнення Генадзя Марта называе пагаршэнне ягонага псіхічнага стану і тое, што ён чамусьці перастаў прымаць неабходныя лекі, якія дапамагалі яму шмат гадоў. На яе думку, ён мог пайсці на шпацыр у лес і заблудзіцца без тэлефона, да таго ж у пагоршаным псіхічным стане.

«Магчыма, ён блукае дзесьці дэрэалізаваны (дэрэалізацыя — стан, пры якім чалавек успрымае навакольны свет як штучны, нерэальны, далёкі або быццам «са сну»; ахоўны механізм псіхікі, які часта ўзнікае як рэакцыя на моцны стрэс, трывогу, эмацыйнае выгаранне або стомленасць). Ці проста ад людзей збег», — мяркуе Генадзева сяброўка.

Варыянт, што Генадзь «проста паехаў кудысьці тусавацца», Марта амаль не разглядае. Яна звяртае ўвагу на такую дэталь: Генадзю перадалі грошы, але ён па іх не паехаў і не забраў.

«Гэта таксама дзіўна. Як чалавеку ў эміграцыі не патрэбныя грошы?» — задаецца пытаннем Марта.

Падобная сітуацыя здарылася сёлета ў пачатку вясны, расказвае яна. Тады Генадзь не адказваў Марце на паведамленні каля месяца. Але ўвесну ён не перарываў кантакт з роднымі і не знікаў фізічна, як гэтым разам.

Сёлета ў лютым Генадзь Смаляк даваў інтэрв’ю выданню Most Media, дзе расказваў, што ў эміграцыі ўжываў наркотыкі, але потым перастаў. Наколькі Марта ведае, апошнім часам ён не вяртаўся да наркатычных рэчываў і «нават піва не піў».

Марта расказвае, што яны з Генадзем абмяркоўвалі тэму самагубства. Сябар ставіўся да гэтага хутчэй адмоўна.

«Ён лічыў, што суіцыд — гэта крыху эгаістычна ў дачыненні да сям’і. Але ён вельмі хваліў эўтаназію, лічыў, што эўтаназія — гэта класна, ты ўсіх сваякоў папярэдзіў. Часам праскоквалі суіцыдальныя думкі, але я не бачыла нейкіх намераў. Гэта было хутчэй у рамках разваг «а што калі б». Навошта тады знікаць? Можна зрабіць хаця б так, каб цябе знайшлі», — дзеліцца суразмоўца.

Заява ў паліцыю

Сябры Генадзя Смаляка спрабавалі падаць заяву аб знікненні чалавека ў паліцыю. Аднак зрабіць гэта было складана. Заяву аб знікненні чалавека могуць падаць толькі блізкія родныя. Ніхто з іх не жыве ў Гішпаніі і пакуль не можа туды паехаць. Іншы варыянт, які прапанавалі ў паліцыі горада Сабадэль, — каб родныя ў Беларусі пайшлі ў аддзел беларускай міліцыі і падалі заяву аб знікненні чалавека туды, расказвае Марта.

«Аднак для мяне гэта гучыць смешна, бо я ўяўляю рэакцыю беларускіх мянтоў, якія, мне здаецца, яшчэ і парадуюцца: «на аднаго змагара менш стала». Калі б ён не быў грамадзянінам Беларусі, можа быць, гэтая схема працавала б. Але ў нашай сітуацыі з прававым дэфолтам гэта ніяк не працуе. Праз знаёмых змаглі падаць заяву ў Барселоне. Змаглі дамовіцца з канкрэтным паліцыянтам, ён прыняў заяву», — кажа дзяўчына.

У сераду 1 ліпеня стала вядома, што паліцыя ў Гішпаніі ўсё ж не будзе шукаць беларуса без заявы родных, пададзенай у беларускую міліцыю.

На Генадзя Смаляка, са слоў сяброўкі, не было крымінальнай справы ў Беларусі. Але, на яе думку, пераслед на радзіме яму пагражаў, бо Генадзь паходзіў з «анархісцкіх тусовак», дапамагаў бяздомным аднаўляць дакументы, перасяляцца ў вёскі, займаўся праектам «Ежа замест бомбаў», дзе валанцёры кармілі бяздомных, таксама ён мог бы сесці ў Беларусі за дзейнасць у эміграцыі. Яны разам займаліся медыйным праектам Not today, not yesterday, not tomorrow.

Сябры зніклага хочуць звярнуцца да валанцёрскіх арганізацый, якія дапамагаюць шукаць людзей у Гішпаніі. Гэта бюракратычны працэс, таму не надта хуткі.

Дапамога бяздомным і псіхічна хворым людзям

Генадзю 36 гадоў. У Мінску ён працаваў санітарам у псіханеўралагічным інтэрнаце № 3. Дадаткова там жа валанцёрыў, ладзіў музычныя выступы для жыхароў інтэрнату, праводзіў арт-тэрапію.

Як сам Генадзь раней расказваў Most Media, ён укараняў тое, чаго раней ва ўстанове не было: выхады ў горад, экскурсіі, свабодны доступ да вады, тэлевізары ў палатах, магчымасць для валанцёраў наведваць гэтых людзей. Калі, са слоў яго, «людзі пачалі ажываць», новы начальнік інтэрнату скасаваў навацыі, а Смаляк звольніўся са скандалам.

Пасля ад’езду з Беларусі Генадзь жыў ва Украіне, Польшчы, Германіі, Іспаніі. За мяжой ён працаваў журналістам для розных выданняў і нават атрымаў журналісцкую прэмію за тэкст пра мігрантаў на беларуска-польскай мяжы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зорная беларуская інтэлектуалка пайшла на рэаліці ад ТНТ — будзе плясці інтрыгі, каб атрымаць 100 тысяч еўра6

Зорная беларуская інтэлектуалка пайшла на рэаліці ад ТНТ — будзе плясці інтрыгі, каб атрымаць 100 тысяч еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопчык памёр ад шаленства пасля кантакту з кажаном — той сеў малому на твар, пакуль ён спаў9

Зборная Мексікі выйшла ў 1/8 фіналу. Гульня адкладалася на гадзіну з-за ўмоваў надвор'я1

Лукашэнка прыляцеў у Інданезію4

Французы ў 1/16 фіналу не пакінулі ніякіх шанцаў шведам4

Зборная Нарвегіі прайшла Кот д'Івуар дзякуючы пятаму голу Холанда

Сырскі лічыць, што расіяне будуць наступаць на Чарнігаўшчыну з Бранскай вобласці. А вось з Беларусі — наўрад ці3

Жыхары Новай Баравой падчас спёкі ставяць басейны ў дварах і на дахах шматпавярховікаў1

Следчы камітэт абверг чуткі, што каля БНТУ загінуў студэнт, які выпаў з акна

Вялікая група ўкраінскіх дронаў заляцела ў Расію праз Беларусь33

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорная беларуская інтэлектуалка пайшла на рэаліці ад ТНТ — будзе плясці інтрыгі, каб атрымаць 100 тысяч еўра6

Зорная беларуская інтэлектуалка пайшла на рэаліці ад ТНТ — будзе плясці інтрыгі, каб атрымаць 100 тысяч еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць