Эканоміка22

Расія рэзка павялічыла імпарт авіяцыйнага паліва з Беларусі

У маі 2026 года Расія імпартавала з Беларусі 5,17 тысячы тон авіяцыйнага паліва, што амаль у чатыры разы больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. За першыя дзесяць дзён чэрвеня пастаўкі ўжо склалі 2,6 тысячы тон, паведамляе РБК.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: ato.ru

Паводле ацэнак аналітыкаў, у 2025 годзе ў Расіі было выраблена каля 11,4 мільёна тон авіяцыйнага паліва. Каля 1,4 мільёна тон забяспечваў Маскоўскі нафтаперапрацоўчы завод, які належыць «Газпрам нафце».

У чэрвені гэта прадпрыемства падверглася атакам украінскіх беспілотнікаў. Паводле паведамленняў шэрагу СМІ са спасылкай на крыніцы, завод атрымаў пашкоджанні і можа не аднавіць працу да канца 2026 года.

1 чэрвеня ўрад Расіі ўпершыню ўвёў часовую забарону на экспарт авіяцыйнага паліва, растлумачыўшы гэта неабходнасцю забеспячэння стабільнасці ўнутранага рынку.

Раней расійская авіякампанія «Азімут» заяўляла пра дэфіцыт авіяцыйнага паліва. Паводле яе інфармацыі, пастаўшчыкі былі вымушаныя істотна скараціць аб'ёмы паставак праз форс-мажорныя сітуацыі на нафтаперапрацоўчых заводах, што прывяло да скарачэння прапановы паліва на рынку.

Каментары2

  • Хто падлічыць? Дапоўніце артыкул
    26.06.2026
    Ну і колькі гэта працэнтаў ад колькасці, якое вырабляе Расея?

    Колькі самалётаў можна заправіць за гэтую колькасць беларускага паліва? На колькі гадзін палётаў хопіць?

    Які канкрэтна гатунак паліва ідзе ў Расею - якое для ваеннай авіяцыі ці для грамадзянскай (гэта розныя віды паліва).
  • Рэтранслятар пагрозы
    27.06.2026
    Гэта недзе на месяц працы 8 камерцыйных самалётаў (4 шырокафюзеляжных)

Цяпер чытаюць

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь19

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Базу адпачынку з глэмпінгам у Чэрвеньскім раёне прадаюць амаль за мільён даляраў

Асуджанага за генацыд Ратку Младзіча з размахам пахавалі ў Сербіі4

Украінцы нанеслі ўдар па расійскім самалёце ў Крыме2

Telegram абнавіўся, і гэтым адразу ж скарысталіся махляры2

У Курскай вобласці сутыкнуліся два расійскія знішчальнікі Су-35С20

Ва Украіне распрацавалі тэхналогію для знішчэння расійскіх «Бандэроляў»

Вызначылі правілы для дзейнасці дабрачынных фондаў, якія збіраюць грошы на лячэнне

Пад Барысавам паранілі яшчэ аднаго мядзведзя. Людзей просяць не хадзіць у лес10

Наталля Адамовіч захоўвала ўнікальныя рэцэпты гарадской беларускай кухні. Вам канечне захочацца таксама гэта згатаваць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь19

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць