Свет44

Звязаны з аргзлачыннасцю. Падрабязнасці пра падазраванага ў забойстве расійскага мастака ў Польшчы

Мужчыну, затрыманага ў Польшчы па падазрэнні ў забойстве расійскага мастака і блогера Сямёна Скрапецкага, паліцыя звязвае і з іншымі злачынствамі, учыненымі раней у Польшчы. Пра гэта на прэс-канферэнцыі заявіў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марцін Кервіньскі, піша «Мост». 

Фота: lubelska.policja.gov.pl

Ён паведаміў, што падазраваны — 36‑гадовы чалавек, які карыстаецца грузінскім пашпартам.

На пытанне журналісткі пра тое, ці мог мужчына быць чачэнцам, Кервіньскі падкрэсліў, што менавіта таму (гэта значыць, па прычыне высвятлення асобы) выкарыстоўваецца фармулёўка пра тое, што падазраваны карыстаецца грузінскімі дакументамі.

Яго затрыманне ён назваў поспехам.

— Гэта вынік цяжкай працы многіх службаў. Была створана спецыяльная група пры ваяводскім каменданце паліцыі ў Любліне, якая з моманту забойства, з першых хвілін пасля прыбыцця службаў на месца, працавала над тым, каб устанавіць асоб, адказных за гэтае злачынства, — сказаў Кервіньскі.

Затрыманага Кервіньскі назваў чалавекам, звязаным з арганізаванай злачыннасцю, які мог таксама ўдзельнічаць у злачынствах у 2022 годзе, бо тады таксама знаходзіўся на тэрыторыі Польшчы.

Кіраўнік МУС адзначыў, што вядзецца праца па ўстанаўленні заказчыкаў.

Міністр-каардынатар спецслужбаў Томаш Сямоняк паведаміў, што следства будзе правяраць версію магчымай сувязі з забойствам спецслужбаў замежных дзяржаў.

— Такі сцэнарый магчымы, паколькі замежныя спецслужбы часам прыцягваюць злачынцаў і крымінальных элементаў для выканання розных задач. У мінулым мы ўжо сутыкаліся з падобнымі выпадкамі. Праўда, гаворка ішла не пра забойствы, а, напрыклад, пра збіццё, учыненае на замову. Бывалі выпадкі, калі для такіх дзеянняў у іншых краінах выкарыстоўваліся польскія злачынцы. Мы вельмі сур’ёзна разглядаем такі сцэнарый, — заявіў ён.

Было вядома пра рызыкі, але Скрапецкі адмовіўся ад аховы

Томаш Сямоняк пацвердзіў, што ў затрыманага вялікае крымінальнае «партфоліа». І заявіў, што польскія спецслужбы папярэджвалі Скрапецкага пра рызыкі і прапаноўвалі яму ахову.

— Адбылася трагедыя. Быў забіты грамадзянін іншай дзяржавы, які ў сваёй публічнай дзейнасці крытыкаваў розных замежных асоб.

Агенцтва ўнутранай бяспекі і паліцыя неаднаразова звязваліся з ім, паказваючы на існаванне пагрозы і прапаноўваючы яму ахову на час знаходжання ў Польшчы. На жаль, ён не скарыстаўся гэтай прапановай, — падкрэсліў Сямоняк.

Марцін Кервіньскі падчас прэс-канферэнцыі закрануў таксама пытанне пра датычнасць да злачынства двух беларусаў, затрыманых пасля забойства.

— Спачатку былі затрыманыя двое грамадзян Беларусі. Гэтыя асобы былі вызваленыя. Яны знаходзіліся на месцы здарэння, аднак прамой сувязі з гэтым забойствам не маюць, — патлумачыў ён.

Што вядома пра злачынства і забітага

Сямён Скрапецкі (сапраўднае імя — Роберт Кузаўкоў) быў застрэлены раніцай 15 чэрвеня недалёка ад дома. Да расіяніна падышоў мужчына, які зрабіў у яго бок тры стрэлы з кароткаствольнай агнястрэльнай зброі. Калі пацярпелы ўпаў на зямлю, злачынца падышоў бліжэй і зрабіў яшчэ два стрэлы.

У целе ахвяры выяўлена пяць уваходных і дзве выходныя адтуліны — у верхняй частцы грудзіны і галавы. Злачынца страляў са зброі 9‑міліметровага калібру.

Па справе затрымлівалі двух грамадзян Беларусі 33 і 37 гадоў. Затрыманне адбывалася каля беларускага консульства, якое знаходзіцца недалёка ад месца, дзе жыў Скрапецкі. 17 чэрвеня пракуратура паведаміла, што іх сувязь са злачынствам не пацвердзілася.

Сямён Скрапецкі — антыпуцінскі мастак-карыкатурыст, бард, акцыяніст і блогер. У сваіх працах і перформансах ён крытыкаваў расійскія ўлады, у тым ліку Уладзіміра Пуціна і кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава. Некаторыя з яго прац прысвечаны Аляксандра Лукашэнку. Праз рызыку палітычнага пераследу ў 2021 годзе мастак пераехаў у Польшчу.

Каментары4

  • Бгг
    18.06.2026
    Говори правду, очень хотелось фамилию на -ий, чтоб как настоящий ясновельможный пан быть.
  • Ещё один ясновельможный пан
    18.06.2026
    Бгг, в самые скрепы пробрался, в Кремль. И учит истории на России.
    Мединский его фамилия.
  • Бгг
    18.06.2026
    Ещё один ясновельможный пан, там еще Кириенко, Матвиенко, Ковальчуки - много прекрасных вольных фамилий.

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера8

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

Птушкі таксама пакутуюць ад джэтлагу і пасля доўгіх пералётаў збіваюцца з курсу1

Вам у дзяцінстве паставілі алергію на арахіс? Магчыма, яе ўжо няма2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць