Грамадства55

Ozon прадаваў матацыклы пад выглядам мапедаў

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі выявіла на маркетплэйсе Ozon продаж транспартных сродкаў, якія пазначаліся як мапеды, хоць насамрэч адпавядалі характарыстыкам матацыклаў.

Як паведамляе прэс-служба МАРГ, у продажы знаходзіліся «мапеды» з максімальнай хуткасцю ад 70 да 100 км/г і аб’ёмам рухавіка ад 125 кубічных сантыметраў. У той жа час, паводле тэхнічных нормаў Мытнага саюза, мапед павінен мець хуткасць не больш за 50 км/г і рухавік аб’ёмам да 50 кубічных сантыметраў. Транспартныя сродкі, якія перавышаюць гэтыя паказчыкі, адносяцца да катэгорыі матацыклаў.

У МАРГ адзначылі, што выкарыстанне такіх транспартных сродкаў на дарогах можа ствараць пагрозу бяспецы, асабліва калі яны прадаюцца пад няправільнай назвай і з недакладнымі характарыстыкамі.

Ведамства накіравала Ozon патрабаванне абмежаваць прагляд, заказ і дастаўку гэтых тавараў на тэрыторыі Беларусі. На гэты момант доступ да такой прадукцыі ўжо абмежаваны, а сітуацыя застаецца пад кантролем МАРГ.

Каментары5

  • Міхал
    15.06.2026
    Добра што нядау́на і калькулятар для продажы у́ Беларусі забаранілі з Кітая дзе паказчык утрымання свінца у́ разы перабольшаны быу́, вельмі небяспечны прадукт! МАРГ добра працуе у́ Беларусі!
    РS
    Hапрыклад нa poccии гэты калькулятор прадаецца і будзе прадавацца.
  • я не ведаю дакладна
    15.06.2026
    што яны там прадавалі
    Але матор, што стаіць на такіх мапедах (клон хонда супер каб)
    прадугледжвае вельмі простую замену цыліндра і поршня на большы ці меньшы.
    Яго можна набыць як мапед і за гадзіну перарабіць у матацыкл ці наадварот.
    Так што можа нічога там і не парушана.
    Матацыклетныя запчасткі проста ідуць у нагрузку.
  • маршал
    15.06.2026
    То бок марг поўным саставам сядзіць на маркетах. От работа

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік14

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Некаторым людзям сапраўды хапае чатырох гадзін сну. Што пра гэта кажа генетыка

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў18

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай29

Кітайскі BYD кідае выклік Rolls-Royce: паказаў электрычны лімузін для звышбагатых2

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь4

У Расіі экс-міністра родам з Беларусі асудзілі паўторна — яму сядзець яшчэ 14 гадоў3

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік14

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць