Свет22

Трамп адрэагаваў на стральбу каля Белага дома і зноў нагадаў пра бальную залу

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падзякаваў праваахоўнікам за прафесійную працу каля Белага дома, у выніку якой быў забіты ўзброены нападнік. Трамп зноў падкрэсліў неабходнасць дабудаваць «абароненую бальную залу» ў Белым доме.

Дональд Трамп аглядае будаўніцтва бальнай залы вакол Белага дома 19 мая 2026 г. Фота: AP Photo / Jacquelyn Martin

У сваім пасце Дональд Трамп напісаў Truth Social: «Дзякуй нашай выдатнай Сакрэтнай службе і праваахоўным органам за хуткія і прафесійныя дзеянні, зробленыя сёння ўвечары супраць узброенага чалавека каля Белага дома, які меў крымінальнае мінулае і, магчыма, апантанасць самай дарагой для нашай краіны пабудовай. Узброены чалавек мёртвы пасля перастрэлкі з агентамі Сакрэтнай службы каля варот Белага дома».

Гэты інцыдэнт кіраўнік ЗША адразу выкарыстаў як аргумент у даўнім палітычным і будаўнічым споры, нагадаўшы пра красавіцкую стральбу падчас вячэры Асацыяцыі карэспандэнтаў у гатэлі Washington Hilton:

«Гэтая падзея адбылася праз месяц пасля стральбы на вячэры карэспандэнтаў Белага дома і паказвае, наколькі важна для ўсіх будучых прэзідэнтаў атрымаць самую бяспечную і абароненую прастору такога тыпу, якая калі-небудзь будавалася ў Вашынгтоне, акруга Калумбія. Нацыянальная бяспека нашай краіны патрабуе гэтага!»

Пасля красавіцкага замаху ў гатэлі ён ужо заяўляў, што інцыдэнту не здарылася б, каб у рэзідэнцыі было ўласнае бяспечнае памяшканне для такіх урачыстасцяў.

Аднак праект сутыкнуўся з сур'ёзнымі праблемамі. Каштарыс будаўніцтва пастаянна рос і, па апошніх ацэнках Трампа, дасягнуў $400 мільёнаў (пачынаўся з $200 млн). План рэспубліканцаў выдзеліць на гэта грошы з федэральнага бюджэту пакуль заблакаваны ў Сенаце.

Першапачаткова прэзідэнт ЗША абяцаў, што будаўніцтва «не закране цяперашні будынак», аднак у выніку дзеля залы цалкам знеслі ўсё Усходняе крыло Белага дома.

1 красавіка 2026 года суд у ЗША абавязаў прыпыніць будаўнічыя працы. 

Каментары2

  • Алекс
    24.05.2026
    - Где у нас прокурор
    - В шестой палате где раньше Наполеон был.
  • Роля медыя
    24.05.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?19

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША папярэдзілі краіны Персідскага заліва пра магчымыя ўдары па Іране пасля выбараў — WSJ4

У Расіі пасля атакі дронаў загарэўся хімзавод «Азот». Ён пастаўляе сыравіну для вытворчасці выбухоўкі1

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек3

Лукашэнка анансаваў новую амністыю, перадусім для жанчын8

Зяленскі: Расія ўпершыню настроеная на сур'ёзную размову ў Абу-Дабі, а ЗША прапануюць Маскве «эканамічны шлюб»

У палітзняволенай журналісткі Вольгі Радзівонавай памерла мама

Арына Сабаленка названая самай запатрабаванай спартсменкай для рэкламадаўцаў

МЗС Літвы адказаў на зварот з наездам на Ціханоўскую26

У Мінску пачалі зносіць прыватныя дамы на Арлоўцы — з’явіліся шчымлівыя кадры19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?19

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць