Культура

Памёр бубнач Андрэй Філатаў — музыка рок-гуртоў «Сузор’е», Mojo Blues, «Крама»

Музыканту быў 71 год.

23 траўня пайшоў з жыцця Андрэй «Філ» Філатаў — удзельнік рок-гуртоў «Сузор’е», Zindan, Mojo Blues, «Крама», піша Reform.news.

Як адзначаюць яго сябры, два дні таму ў творцы здарыўся інсульт. Яго не стала сёння раніцай. Музыканту быў 71 год.

@nashaniva Памёр бубнач Андрэй Філатаў - першапраходзец хард-року ў Беларусі #крама #беларусь #беларускіцікток #беларускітыкток #беларусьновоcти ♬ оригинальный звук - Наша Ніва. Навіны

Андрэй Філатаў нарадзіўся ў Мінску ў 1954 годзе. Скончыў фізічны факультэт БДУ. На сцэне з 1977 году, калі дэбютаваў у гурце «Сузор’е». Суаўтар хіта «Сузор’я» «Вясенні дзень».

Далучыўся да гурта Zindan у 1991-м. У 1999 годзе стаў удзельнікам «Mojo Blues», праз год увайшоў у «Краму».

З сярэдзіны 1990‑х да 2003 году быў гукарэжысёрам мінскага «Стар-клубу», выступаў як вядучы фестывалю «Блюз жыве ў Мінску». Уладальнік галоўнага прызу фестывалю імя Р. Рыдла ў Тыхах (Польшча) у 2003 годзе.

Андрэй Філатаў вёў свой канал на YouTube, дзе выкладваў запісы выступаў беларускіх рок– і блюз-гуртоў і выканаўцаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

ГУР вызначыла расіян, датычных да ўдару па Камышавасе, дзе забілі як мінімум 55 чалавек8

Лідара кенійскай секты, які замарыў голадам 190 дзяцей, прысудзілі да 200 гадоў турмы

Акцёр з расійскага серыяла «Ранеткі» памёр ад курынай косткі ў горле1

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе38

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера9

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць