Усяго патроху33

Пад Барысавам мядзведзіца нарадзіла ажно чатырох медзведзянят. Гэта вельмі рэдкі выпадак

У Беларусі зафіксавалі вельмі рэдкі выпадак: бурая мядзведзіца нарадзіла адразу чатырох дзіцянят, што лічыцца сапраўдным рэкордам. Пра гэта паведаміла Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў. Выпадак адбыўся ў Барысаўскай паляўнічай гаспадарцы.

Скрыншот з відэа

На відэа, якое з’явілася ў сеціве, відаць, як мядзведзіца ноччу пераходзіць дарогу, а за ёй ідуць чацвёра медзведзянят. Мяркуецца, што ім ужо некалькі месяцаў.

Звычайна бурая мядзведзіца нараджае аднаго або двух, радзей трох дзіцянят. Таму з’яўленне адразу чатырох — вялікая рэдкасць.

Медзведзяняты нараджаюцца зімой, падчас спячкі, прыкладна ў студзені—лютым. Яны з’яўляюцца на свет вельмі маленькімі, сляпымі і бездапаможнымі, важаць усяго каля 400—750 грамаў. Таму яшчэ з восені самка старанна рыхтуе і ўцяпляе бярлогу, каб малыя маглі выжыць.

Мядзведзіцы не прыносяць патомства кожны год — звычайна паміж нараджэннямі праходзіць два-тры гады.

Паводле даных Міністэрства сельскай гаспадаркі, у лясах Беларусі можа жыць да тысячы мядзведзяў, і іх папуляцыя паступова павялічваецца. Спецыялісты адзначаюць, што беларускія мядзведзі звычайна не агрэсіўныя: ужо шмат гадоў не было выпадкаў з’яўлення так званых «шатуноў» (мядзведзяў, якія не ўпалі ў спячку і могуць быць небяспечнымі).

Каментары3

  • ры
    20.05.2026
    беларусы не множацца ў Беларусі, затое мядзведзі множацца
  • Filipp
    20.05.2026
    "Спецыялісты адзначаюць, што беларускія мядзведзі звычайна не агрэсіўныя: ужо шмат гадоў не было выпадкаў з’яўлення так званых «шатуноў» (мядзведзяў, якія не ўпалі ў спячку і могуць быць небяспечнымі)."©
    Нават мядзьведзі ў нас памяркоўныя!)
  • май стар ёда
    20.05.2026
    Filipp, можа гэта праз недахоп ёду?

Цяпер чытаюць

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 14

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»3

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі6

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 14

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць