Грамадства77

Дзень Святой Еўфрасінні і 100-годдзе вяртання яе парэшткаў у Полацк

Хросны ход з гэтай нагоды прайшоў ад Сафійскага сабора да Спаса-Еўфрасінеўскага манастыра.

Хросны ход да 100-х угодкаў пераносу парэшткаў вялебнай Эўфрасіньні ў Полацак прайшоў ад Сафійскага сабору да Спаса-Эўфрасінеўскага манастыра, дзе яны цяпер захоўваюцца.

Сьвятая Эўфрасіньня Полацкая перад сконам здзейсьніла паломніцтва да сьвятых месцаў у Іерусалім. Пакланіўшыся Труне Гасподняй, яна сканала там у 1173 годзе. З Іерусаліма яе парэшткі былі перавезены ў Кіева-Пячорскі манастыр, дзе знаходзіліся больш за 700 гадоў. Але ў народзе жыла вера ў тое, што вялебная, паводле свайго абяцаньня, вернецца на Радзіму.

У 1910 годзе парэшткі нябеснай апякункі Беларусі прывезьлі водным шляхам з Кіева да Воршы па Дняпры з прыпынкамі ў вялікіх гарадах, а з Воршы празь Віцебск у Полацак вернікі несьлі іх на руках. Завяршылася гэтая грандыёзная дзея 5 чэрвеня 1910 году ў дзень памяці вялебнай Эўфрасіньні.

Здавалася, парэшткі сьвятой навечна пасяліліся Спаса-Эўфрасіньнеўскім манастыры. Але прайшло каля дзесяці гадоў, і ў часы ваяўнічага атэізму іх перавезьлі ў Віцебск, у музэі з мэтай антырэлігійнай прапаганды. Толькі ў кастрычніку 1943 году іх зноў вярнулі ў Полацак, дзе парэшткі сьвятой Эўфрасіньні знаходзяцца і дагэтуль.

У апошнія дзесяцігодзьдзі ў Полацку штогод ладзяць хросны ход у дзень памяці вялебнай Эўфрасіньні. Сёлета вернікаў было куды больш як звычайна, бо гэты год — юбілейны.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Хэдлайнерам на «Мінск-арэне» на апошнім званку будзе Лёша Свік3

«Краснасельскія Мальдывы» атрымалі статус помніка прыроды10

Беларусаў папярэдзілі пра штрафы за фота ў квітнеючым рапсе13

Што рабіць, калі пабачыў птушаня на зямлі?1

Марфа Рабкова — пра Дзень Волі ў СІЗА, смерць бацькі, змены ў сабе і адносіны з адміністрацыяй калоніі3

У Ратамцы ў красавіку прадалі самую дарагую кватэру ў Мінскай вобласці3

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы8

Былая прэс-сакратарка Зяленскага пайшла да Такера і пераказала тэзісы расійскай прапаганды30

Ядзерны рэактар пад Мінскам, які ўзводзілі жыхары Прыпяці. Гісторыя АЦЭЦ у Дружным, якую ўратаваў і пахаваў Чарнобыль2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць