Грамадства22

Прадстаўніца Мінздароўя: У Ксюшы з СМА станоўчая дынаміка, яна стала сама сядзець

Галоўная пазаштатная спецыялістка па спадчынных нервова-мышачных захворваннях у дзяцей Міністэрства аховы здароўя Ірына Жаўняронак на прэс-канферэнцыі ў Магілёўскім аблвыканкаме паведаміла, што ў стане трохгадовай Ксюшы Маісенкі з Магілёва, якая жыве ў дзіцячым доме пры жывой маці, назіраецца станоўчая дынаміка.

Ксюша Маісеенка

У дзяўчынкі дыягнаставаная спінальная мышачная атрафія (СМА) другога тыпу — цяжкае генетычнае захворванне, якое патрабуе дарагога лячэння. Дзякуючы хуткаму збору сродкаў, у якім удзельнічалі звычайныя беларусы, арганізацыі і фонды, для яе лячэння дзяўчынкі ўдалося сабраць амаль два мільёны даляраў — суму, дастатковую для дарагога ўколу. Але пасля стала вядома, што прынамсі на гэты момант увесці яго Ксюшы няма магчымасці.

Цяпер дзяўчынка атрымлівае падтрымлівальную тэрапію і медыкі адзначаюць паляпшэнне яе стану. За яе здароўем пастаянна назіраюць дактары.

Спецыялісты тлумачаць, што СМА — гэта захворванне, якое прагрэсуе. Другі яго тып працякае лягчэй, чым першы, але патрабуе як мага больш ранняга лячэння. Для тэрапіі выкарыстоўваюцца розныя генныя прэпараты, у тым ліку «Залгенсма» і іншыя сродкі, якія дзейнічаюць па-рознаму і падбіраюцца індывідуальна.

Дактары адзначылі, што ў Ксюшы ўжо ёсць прыкметнае паляпшэнне: яна пачала больш упэўнена сядзець, павялічылася сіла ў руках і няма прыкмет хуткага пагаршэння стану.

Таксама паведамляецца, што пры лячэнні ўлічваюцца асаблівасці арганізма дзяўчынкі, у тым ліку стан костак, які можа ўплываць на магчымасць далейшай геннай тэрапіі.

У канцы вясны — пачатку лета плануецца новае абследаванне і кансіліум, які ацэніць далейшую тактыку лячэння.

Дзяўчынка з пачатку 2025 года знаходзіцца пад наглядам у спецыялізаванай установе для паліятыўнай дапамогі, а яе лячэнне праводзіцца сумесна некалькімі медыцынскімі цэнтрамі.

Дактары падкрэсліваюць, што ўсе рашэнні будуць прымацца ў інтарэсах дзіцяці і ў шчыльным кантакце з яе маці, а сабраныя сродкі пойдуць выключна на лячэнне Ксюшы.

Каментары2

  • Абманутыя беларусы
    27.04.2026
    Таму грошы пералічыце туды, куды скажа дзяржава.
  • .
    28.04.2026
    Коля хочет сажать, а чиновники радуются когда белорусы могут сидеть сами...

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць