Грамадства55

Самая паспяховая беларуская бізнэсвумен удвая павялічыла прыбытковасць здабычы рыбы на Далёкім Усходзе

Прыбытак далёкаўсходняй рыбаздабыўнай кампаніі «Саюзныя рыбныя промыслы», 50% якой належыць беларускай бізнэсвумен Людміле Няронскай, па выніках мінулага года вырас амаль на 100%, піша выданне «Белорусы и рынок».

Людміла Няронская

З 2023 года гэтая кампанія манапольна асвойвае штогадовую квоту на здабычу рыбы ў Берынгавым і Ахоцкім морах, якую расійскія ўлады выдзяляюць Беларусі. У мінулым годзе на «Саюзныя рыбныя промыслы» прыпала каля 85% усёй квоты (56 тысяч з 65 тысяч тон), на якую расшчодрылася Расрыбалоўства.

Для «Саюзных рыбных промыслаў» яна складалася з мінтая і селядца.

Але квота не была цалкам асвоеная. Гэта адбілася на выручцы «Саюзных рыбных промыслаў», якая скарацілася ў параўнанні з папярэднім годам амаль на 25% — да 2 мільярдаў расійскіх рублёў (каля 25,5 мільёнаў даляраў). Але вось па прыбытку бізнэс вырас. «Саюзныя рыбныя промыслы» зарабілі ў мінулым годзе 540 мільёнаў расійскіх рублёў (амаль 7 мільёнаў даляраў) чыстага прыбытку, што ў два разы больш, чым годам раней.

На бягучы год беларускі бок прасіў павялічыць квоту амаль да 100 тысяч тон, «уразнастаіўшы» яе крэветкамі і больш каштоўнымі відамі рыбы (траской і г.д.). 80% з яе хацела Людміла Няронская.

Але Расія праігнаравала просьбу і, больш за тое, нават урэзала квоту на бягучы год. Яна складзе менш за 60 тысяч тон.

Раней расказвалася, як Няронская дзякуючы сяброўству з сям’ёй старэйшага сына Лукашэнкі Віктара зарабляе на рыбным бізнэсе ў Беларусі і Расіі разам з маладым зяцем Лукашэнкі Дзмітрыем Дзятлавым. Апошні займае пасаду намесніка па агульных пытаннях адразу ў дзвюх кампаніях Людмілы Няронскай — «Марскія сезоны» і «Марскія промыслы», дзе яго штомесячная заработная плата брута складае больш за 10 тысяч беларускіх рублёў. 

Акрамя таго, нядаўна «Бюро» высветліла, што ў структурах Няронскай працуе не толькі зяць, але і сын Віктара Лукашэнкі — Аляксандр Лукашэнка-малодшы. У яго ва ўласнасці 20% кампаніі «Сезон упакоўкі», яна будзе займацца вытворчасцю гафраванай паперы і кардону, папяровай і кардоннай тары. Фірма зарэгістраваная ў адмысловай эканамічнай зоне «Брэміна-Орша», якую з-за шырокіх ільгот і прэферэнцый у народзе празвалі «аршанскім афшорам».

Дзеці Няронскай і старэйшага сына Аляксандра Лукашэнкі Віктара разам вучыліся ў мінскай гімназіі №16. Разам са сваімі дзецьмі, дзецьмі Віктара Лукашэнкі і ягонай жонкай Няронская ў 2019 годзе лётала на прыватным бізнэс-джэце з Мінска ў Дубай. На зваротным шляху да іх далучыўся і Віктар Лукашэнка.

Каментары5

  • Проста
    07.04.2026
    Лукашыст звычайны
  • Хвалім
    07.04.2026
    Усё правільна.
    Павестачка тая ж.
  • Кондомиум
    07.04.2026
    Какая типичная [Рэд. Выдалена] зип-председателя

    [Зрэдагавана]

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе11

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Усе навіны →
Усе навіны

Як у беларускіх школах абшукваюць дзяцей ВІДЭА27

20‑гадовы беларус ажаніўся з 41‑гадовай жанчынай дзеля адтэрміноўкі ад арміі. Але план не спрацаваў1

«Нахабна трацяць мільярды». Лукашэнка выступіў з новымі нападкамі на суседнія краіны14

Жонка прапагандыста Тура тэрмінова шукае рэпетытара па матэматыцы для дачкі28

Ліса пакусала мужчыну і сабак ва Уздзенскім раёне1

За палітыку асудзілі маладую намесніцу дырэктара школы з Беняконяў10

На медычным кангрэсе ва Уроцлаве арганізатары знялі лукашэнкаўскі сцяг пасля пратэстаў беларусаў2

Жыллё не нашмат таннейшае за польскае — але больш прасторнае і з дыванамі. ІТ-спецыялістка хваліць Таджыкістан2

Беларуская топ-мадэль выйшла замуж за шамана — цяпер вучыць гіпнааргазмам27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе11

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць