Побач з гандлёва-забаўляльным цэнтрам «Тытан» на праспекце Дзяржынскага, 104 адкрываецца новая галерэя з вялікім фудкортам. Тэставае адкрыццё адбылося сёння, піша Realt.by

Для «Тытана» гэта стане самым маштабным абнаўленнем за ўсю яго гісторыю. Комплекс, знаёмы гараджанам з 2009 года, папоўніўся новай гандлёвай галерэяй плошчай 7,5 тыс. «квадратаў». Тое, што раней было вулічнай аркай і офіснымі памяшканнямі, ператварылася ў трохпавярховую прастору з панарамнымі вокнамі, высокімі столямі пад 5 метраў і шырокімі праходамі.

Першыя два ўзроўні галерэі адведзены пад крамы адзення і абутку. Таксама ў новай галерэі з’явяцца ювелірныя крамы, крамы касметыкі і парфумерыі, аптэка, барбершоп.


Ля ўваходу ў новую частку размесціцца кавярня Paragraph з адкрытай пасадкай, а ў «Хінкальні» і «Адэса-мама» з’явяцца дадатковыя месцы з выглядам на атрыум. Каб наведвальнікам было прасцей арыентавацца, у ГЗЦ абнавілі навігацыю і ўсталявалі мультымедыйны экран.


Трэці паверх зрабілі скразным, каб можна было прайсці комплекс наскрозь. Менавіта тут адкрыецца новы фудкорт, які аб’яднае каля дзесяці розных карнэраў.
У меню абяцаюць разнастайнасць — ад амерыканскіх бургераў у States і італьянскай піцы ў Koala да туркменскіх кебабаў у KaraKum і мексіканскіх закусак у Cacto. Таксама можна будзе замовіць тайскія супы ў Pad Thai, шаурму ў «Ого!», узбецкі плоў у Sufra і звыклую хатнюю кухню ў «Шэff-буфеце». Усяго тут будзе каля 200 пасадачных месцаў. Дадаткова ўсталявалі вялікі экран для трансляцый.



«Мы рады, што можам удасканальваць прастору для нашых гасцей. Галерэя атрымалася зручнай, стыльнай і сучаснай, а новы фудкорт — прасторным і разнастайным: цяпер у нас сапраўды прадстаўлены вялікі выбар на любы густ», — адзначае кіраўніца ГЗЦ «Тытан» Ірына Собаль.
-
Беларус з праблемамі з псіхікай стаў у Расіі намінальным дырэктарам. А як справа накрылася, забралі на фронт — у адзін канец
-
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
-
«Кіберпартызаны» і група Silent Crow заявілі пра ўзлом Расстата і атрыманне даных пра вайсковыя страты
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары