Грамадства11

Закрылі галоўны корпус БДУ

У будынку пачалася маштабная рэканструкцыя.

Фота: Мінскбуд

Унутры зараз разгортваецца маштабная будаўнічая праца: працуюць адбойныя малаткі, на двор заязджаюць бетонамяшалкі, самазвалы і іншая тэхніка. Будаўнікі пачалі з маштабнага дэмантажу, паведамляе Мінскбуд.

У блоку А, які выходзіць на праспект Незалежнасці, рабочыя ўжо разабралі ўнутраныя перагародкі, знялі старыя столі і бетонныя падлогі, дэмантавалі камунікацыі, ачысцілі сцены ад тынкоўкі. Цяпер там узмацняюць канструкцыі і ўзводзяць новыя перагародкі. Цагляныя сцены дадаткова ўмацуюць спецыяльнай тэхналогіяй — таркрэціраваннем.

Амаль завершаны работы па замене пакрыцця даху. Пры гэтым форму даху вырашылі захаваць, каб знешні выгляд будынка застаўся нязменным.

Многія іншыя элементы гістарычнага корпуса таксама вырашылі пакінуць без змен.

«Праектам прадугледжана рэстаўрацыя фасада (з захаваннем знешняга аблічча будынка). Не зменіцца і прасторава-планіровачная структура інтэр'ераў», — адзначыў майстар будаўнічага кіравання №199 Мікіта Каваленя.

Гэта азначае, што ў будынку застануцца галерэі, галоўны мармуровы вестыбюль, гістарычныя вокны, а таксама ўваходныя групы з паліраванымі дубовымі дзвярыма.

Цяпер у корпусе ідзе поўнамаштабная мадэрнізацыя інжынернай часткі. На аб'екце працуюць электрамантажнікі, найбліжэйшым часам да іх далучацца сантэхнікі, а пасля пачнуць працаваць тынкоўшчыкі.

Па словах Мікіты Кавалені, рэканструкцыя праводзіцца з навуковым суправаджэннем і прадугледжвае поўнае абнаўленне ўнутраных элементаў будынка.

У прыватнасці, заменяць перагародкі, інжынерныя сеткі, дзверы, падлогавыя пакрыцці, столь, ліфты і ліфтавыя шахты. Таксама абновяць актавы зал, бібліятэку, чытальныя памяшканні, вучэбныя аўдыторыі, навуковыя лабараторыі, музей БДУ і сталовую.

Пасля завяршэння рэканструкцыі ў корпус паставяць новую мэблю і сучаснае абсталяванне.

Каментары1

  • Ёсік
    16.03.2026
    Тутака дах не працячэ, як у звычайных дамах апасьля капрамонту. За грошы платнікаў вырашылі аднавіцца? Ці мо для Міколкіных дасьледваньняў у космасе паверх, а мо і два, аддадуць. Ну не на 26 квадратах у звычайнай лабараторыі адоранаму юнаку [Рэд. Выдалена] займацца.

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Дом, з якога расійскія гастралёры спрабавалі скрасці мільёны даляраў, належыць былому выканаўчаму дырэктару Беларусбанка16

Дом, з якога расійскія гастралёры спрабавалі скрасці мільёны даляраў, належыць былому выканаўчаму дырэктару Беларусбанка

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнт ФІФА хоча падзяліцца правамі на мундыяль з блізкімі да Трампа прыватнымі інвестарамі1

«Я расіст, і я зрабіў гэта спецыяльна, таму што ненавіджу вас, кавалкі дзярма». Страхоўшчык падставіў цяжкаатлетку на чэмпіянаце24

У мінскім Сельгаспасёлку пачалі зносіць прыватны сектар ФОТЫ3

Кошт квадратнага метра жылля ў Мінску з пачатку года вырас больш як на чвэрць1

У Мінску міліцыя са зброяй затрымлівала трох рэцыдывістаў-гастралёраў6

У Бабруйску дзевяцігадовы хлопчык упаў з яблыні і пакалечыўся2

Парламент М'янмы ўвёў смяротнае пакаранне для арганізатараў скам-цэнтраў1

У Мінску заўважылі дагледжаны японскі аўтамабіль з васьмідзясятых

Моцны землятрус у Перу пашкодзіў храм XVI стагоддзя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дом, з якога расійскія гастралёры спрабавалі скрасці мільёны даляраў, належыць былому выканаўчаму дырэктару Беларусбанка16

Дом, з якога расійскія гастралёры спрабавалі скрасці мільёны даляраў, належыць былому выканаўчаму дырэктару Беларусбанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць