Свет

Урад Лівана абвясціў «Хезбалу» па-за законам і прапанаваў Ізраілю перамовы

Бейрут афіцыйна забараніў любую ўзброеную дзейнасць групоўкі «Хезбала» на тэрыторыі краіны і заявіў пра гатоўнасць да дыпламатычнага дыялогу з Ізраілем пры міжнароднай падтрымцы.

Прыхільнікі «Хезбалы» сабраліся, каб аплакаць смерць вярхоўнага лідара Ірана аяталы Алі Хаменеі ў паўднёвым прыгарадзе Бейрута, Ліван, 1 сакавіка 2026 г. Фота: AP Photo / Hassan Ammar

Ліван выказаў намер аднавіць дыялог з Ізраілем пры падтрымцы міжнародных пасярэднікаў і з удзелам цывільных экспертаў. Таксама Бейрут афіцыйна забараніў любую ўзброеную дзейнасць групоўкі «Хезбала». 

Гэтыя крокі накіраваныя на выкананне ўмоў перамір'я і спыненне маштабнай эскалацыі ў рэгіёне.

Рашэнне Бейрута было агучана пасля таго, як ізраільскія ВПС і ВМС нанеслі масіраваныя ўдары па дзясятках камандных пунктаў «Хезбалы», большасць з якіх знаходзілася ў прыгарадах ліванскай сталіцы.

Ізраіль назваў атаку адказам на начныя ракетныя абстрэлы сваіх паўночных тэрыторый. Цяперашняя ініцыятыва ліванскага ўрада разглядаецца як спроба спыніць баявыя дзеянні і вярнуць кантроль над бяспекай у краіне ў рукі афіцыйнай арміі.

«Хезбала» — гэта магутная шыіцкая арганізацыя і ваенізаваная група, якая карыстаецца значнай падтрымкай Ірана і доўгі час кантралявала поўдзень Лівана незалежна ад афіцыйных уладаў. У многіх краінах свету яна прызнаная тэрарыстычнай арганізацыяй. «Хезбала» прапагандуе і практыкуе ваенны джыхад, выступае за знішчэнне Ізраіля. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць