Кіно11

Названыя пераможцы прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас»

На цырымоніі ўзнагароджання Беларускай прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас», якая адбылася 28 лютага ў кінатэатры Luna у Варшаве, назвалі пераможцаў. 

Найлепшымі беларускімі фільмамі і фільммейкерамі 2023 і 2024 гадоў былі прызнаныя ў намінацыях:

 «Найлепшы ігравы поўнаметражны фільм»

  • «Пад шэрым небам» Мары Тамковіч

«Найлепшы ігравы кароткаметражны фільм»

  • «Say Cheese» Кіры Альшэўскага

 «Найлепшы дакументальны поўнаметражны фільм»

  • «Радзіма» Ганны Бадзякі і Аляксандра Міхалковіча

«Найлепшы дакументальны кароткаметражны фільм»

  • «Святая вада» Андрэя Куцілы

«Найлепшы анімацыйны фільм»

  • «Кроў і караоке» Юрыя Сямашкі

 «Найлепшы дакументальны рэпартаж»

  • «Без рэтушы: Сяргей Пукст» Аляксандра Гарадка і Канаплёва+Лейдзік

«Найлепшы(ая) рэжысёр(ка)»

  • Ганна Бадзяка і Аляксандр Міхалковіч за фільм «Радзіма»

«Найлепшы актор»

  • Валянцін Навапольскі за ролю ў фільме «Пад шэрым небам»

«Найлепшая акторка»

  • Аляксандра Вайцяховіч за ролю ў фільме «Пад шэрым небам»

«Найлепшая праца аператара(кі)»

  • Сяргей Канаплянік за фільм «Радзіма»

«Найлепшы сцэнар»

  • Андрэй Кашперскі і Міхаіл Зуй за фільм «Працэсы»

«Найлепшае мастацкае рашэнне (праца мастака(чкі)-пастаноўшчыка(цы)»

  • Аляксандр Адамаў за фільм «Працэсы»

 «Найлепшы мантаж»

  • Iлля Бажко за фільм «Працэсы»

 «Найлепшы саўнддызайн (праца кампазітара(кі) і/ці гукарэжысёра(кі)»

  • Праект «Крос-культурны музычны дыялог» за фільм «Чароўныя нажнічкі»

 «Адкрыццё года»

  • Ананімны ўдзельнік

Таксама былі ўручаныя дзве «Спецыяльныя згадкі»:

  • Стваральнікам фільму «Чароўныя нажнічкі» — «За руплівую працу — збор, захаванне і ўзнаўленне страчанай часткі нашай спадчыны — культуры беларускага габрэйства, і праз іх — за дапаўненне і ўзбагачэнне беларускасці»;
  • Беларускім палітвязням — «У гонар шматлікіх палітзняволеных і іхных трагічных лёсаў, якія не дазваляюць рэжысёрам маўчаць і прымушаюць апавядаць свету пра беларускую сучаснасць і траўматычнае мінулае».

У склад журы «Чырвонага верасу’26» увайшлі 20 экспертаў і экспертак: сузаснавальнікі і арганізатары кінапрэміі Ірэна Кацяловіч і Тарас Тарналіцкі, а таксама журналісты, кінакрытыкі, кіназнаўцы, і даследнікі кіно Наталля Вавілонская, Максім Жбанкоў, Вольга Ісакава, Саша Разор, Ульяна Рубанава, Ігар Сукманаў, Альміра Усманава, Ганна Яфрэменка. Некаторыя сябры журы з меркаванняў бяспекі застаюцца ананімнымі.

Каментары1

  • Тадэвуш
    01.03.2026
    Вакол луны у́сё за́срана

Цяпер чытаюць

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшла на свабоду палітзняволеная Ірына Такарчук, маці блогеркі Вольгі Такарчук

Французскі шпіёнскі трылер пра беларускую дыктатуру прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі»2

Новае даследаванне амерыканскіх геафізікаў пераварочвае нашы ўяўленні пра тое, як менавіта загінулі дыназаўры9

Ад «Трох чарапах» перад АМАПам да ўрокаў гітары. Піт Паўлаў вучыць беларусаў граць1

Выйшла на свабоду Настасся Кухта

«Паказаць жанчын, якія змагаюцца». Рэжысёрка Вольга Чайкоўская пра дэбют на HBO, жанчын у палітыцы і беларускае кіно7

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы41

«Пагадзіўся дзеля дачкі». Экс-футбаліст зборнай Беларусі бярэ ўдзел у расійскім шоу «Тытаны»1

Як мінімум у 26 буйных расійскіх аэрапортах увялі абмежаванні на запраўку самалётаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць