Спорт

Вызначылася сетка плэй-оф хакейнага турніру на Алімпіядзе. Ён праходзіць па хітрай сістэме

На Зімовых Алімпійскіх гульнях у Мілане вызначылася сетка плэй-оф мужчынскага хакейнага турніру.

Зборная Канады лічыцца галоўным фаварытам. На групавым турніры яна разграміла Чэхію з лікам 5:0, перамагла Швейцарыю 5:1 і знішчыла Францыю 10:2. Gregory Shamus/Getty Images

Турнір, у якім бяруць удзел 12 зборных, праходзіць па хітрай сістэме. Спачатку гэтыя 12 зборных разбіваюцца на тры групы па чатыры каманды ў кожным і звыкла гуляюць у адно кола.

Але потым ніхто не выбывае, а ўсе зборныя выстройваюцца ў рэйтынг ад 1 да 12. Першыя тры месцы займаюць пераможцы груп, а таксама найлепшая каманда з другіх месцаў. Астатнія зборныя ранжыруюцца з 4 па 12‑е месца ў залежнасці ад набраных балаў, гульняў паміж сабой і закінутых шайб.

Такім чынам усе зборныя працягваюць барацьбу.

Найлепшыя чатыры зборныя (у нашым выпадку гэта Канада, ЗША, Славакія (перамаглі ў групах) і Фінляндыя (найлепшая зборная з другіх месцаў) выйшлі адразу ў 1/4 фіналу і маюць два дні адпачынку.

А вось у 1/8 фіналу заўтра, 17 лютага, згуляюць паміж сабой Швейцарыя — Італія, Германія — Францыя, Чэхія — Данія, Швецыя — Латвія.

Ілюстрацыя: Беларускі хакей

У 1/4 фіналу 18 лютага згуляюць:

Канада з пераможцам пары Чэхія — Данія,

ЗША — Швецыя/Латвія

Славакія — Германія/Францыя

Фінляндыя — Швейцарыя/Італія.

Паўфіналы пройдуць у пятніцу, матч за 3‑е месца ў суботу, фінал — у нядзелю.

Упершыню за апошнія 12 гадоў у спаборніцтвах прымаюць удзел гульцы НХЛ. 

Каментары

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць