Грамадства99

У Століне студэнтка вылепіла са снегу вялікага цмока ФОТАФАКТ

Студэнтка Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта Іна Вабішчэвіч падчас зімовых канікул знаходзіцца дома, у Століне, і вырашыла выкарыстаць гэты вольны час з творчай карысцю, піша выданне «Медыя-Палессе».

Фота: сацсеткі

За адны суткі дзяўчына самастойна зляпіла з вялікай гурбы ўражвальную снегавую фігуру цмока. Цяпер скульптура стаіць каля ўвахода ў двор і нібыта «ахоўвае» дом, а мінакі з задавальненнем фатаграфуюцца побач з ёй.

Фота: сацсеткі

Як адзначае Іна, улетку яна любіць ствараць фігуры з пяску, а сёлетняя зіма натхніла яе паспрабаваць свае сілы ў працы са снегам.

Фота: сацсеткі

Каментары9

  • Smok Wawelski
    31.01.2026
    Вітанні Століну ад беларусаў Кракава
  • Žvir
    31.01.2026
    Cmok z takoj dobraj uśmieśkaj ? Heta nie cmok...

    Sapraŭdny cmok zły i padstupny, a z jahonaj paščy liacić dym i ahon !
  • *
    31.01.2026
    Лукашэнка не ведае гэтае беларускае слова. І нават патрабаваў каб адпаведная спартыўныя каманда "Цмокі" змяніла сваю назву, бо гэтае слова вельмі вочы калола яму, манкурту "са знакам якасці" і не падабалася ягоным расейскім гаспадарам. За шмат беларушчыны ў адным слове ЦМОК.

Цяпер чытаюць

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах

Усе навіны →
Усе навіны

На беларускіх трасах штучны інтэлект пачаў шукаць ласёў. Як гэта працуе?1

Уіткаф і Кушнер могуць наведаць Маскву і Кіеў 5—6 верасня2

Расійскія стрымеры ідуць пешшу з Масквы ў Мінск, каб паціснуць руку Лукашэнку18

Начальнікам «Воўчых нораў» прызначылі афіцэра з калоніі ў Навасадах9

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»10

У Германіі перапахавалі імператара Атона I Вялікага, заснавальніка Святой Рымскай імперыі. Ён прызначыў першага каталіцкага епіскапа Русі, але місію знішчылі язычнікі14

Буданаў расказаў пра рэгулярныя размовы з Прыгожыным9

Бізнэсмен з Гродна ўзяў шэфства над зубрамі з Белавежскай пушчы

«Зразумела: выкладанне, відаць, занадта стрэсавае для мяне». Настаўніца з Беларусі вырашыла змяніць жыццё і стала сцюардэсай3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць