Навука і тэхналогіі22

Новы сплаў металу змяняе форму крыла самалёта ў палёце

Кітайскія навукоўцы распрацавалі ўнікальны актыўны сплаў, які здольны змяняць сваю форму ў рэжыме рэальнага часу, дазваляючы крылам самалёта адаптавацца да паветраных патокаў гэтак жа натуральна, як гэта робяць птушкі. Гэта адкрыццё абяцае зрабіць палёты больш плаўнымі.

Ілюстрацыйнае фота: Mohammad Mijanul Hoque / Vecttezy

Як піша Interesting Ingineering, даследчыкі з Нанкінскага ўніверсітэта аэранаўтыкі і астранаўтыкі пры стварэнні новага матэрыялу натхняліся не анатоміяй птушак, як гэта часта бывае ў авіяцыі, а будовай насеннай абалонкі партулаку звычайнага (Portulaca oleracea) — нізкарослай расліны-сукулента, якая ў Беларусі лічыцца пустазеллем.

Навукоўцы заўважылі, што клеткі абалонкі партулаку маюць адмысловыя хвалістыя стыкі, якія дапамагаюць эфектыўна размяркоўваць знешні ціск па ўсёй паверхні.

Партулак звычайны. Фота: Wikimedia Commons

Даследчыкі ўвасобілі гэты прыродны малюнак у металічнай структуры, што паводле сваёй будовы нагадвае пчаліныя соты. Такі падыход дазволіў сумясціць трываласць і лёгкасць з надзвычайнай гнуткасцю.

Да гэтага часу стварэнне крылаў-трансформераў сутыкалася з сур’ёзнымі праблемамі. Палімерныя матэрыялы былі занадта слабымі для аэракасмічных нагрузак, а механічныя канструкцыі — занадта грувасткімі і павольнымі.

Каб вырашыць гэтую дылему, каманда выкарыстала нікель-тытанавы сплаў з памяццю формы, апрацаваны метадам звышдакладнага лазернага 3D-друку. Гэтая тэхналогія дазволіла стварыць мікраскапічныя хвалістыя структуры шырынёй усяго 0,3 міліметра. Такім чынам навукоўцы атрымалі металічную канструкцыю, здольную вытрымліваць каласальны аэрадынамічны ціск і пры гэтым перабудоўвацца па меры патрэбы.

Паведамляецца, што новы матэрыял здольны расцягвацца на 38% ад свайго першапачатковага стану без пашкоджанняў. Пры награванні ён аднаўляе сваю запраграмаваную форму больш чым на 96%. Навукоўцы адзначаюць, што такія паказчыкі паўтаральнай дэфармацыі пры высокай трываласці металу сустракаюцца вельмі рэдка.

Падчас тэстаў прататыпы секцый крыла плаўна змянялі вугал нахілу ў дыяпазоне ад -25° да 25°. Выпрабаванні праводзіліся пры нізкіх тэмпературах, што імітуе рэальныя ўмовы палёту на вялікай вышыні.

Наступным крокам навукоўцаў стане інтэграцыя ў металічную структуру датчыкаў і электронных кампанентаў. Гэта дазволіць стварыць «разумныя» крылы, якія будуць не проста змяняць форму па камандзе пілота, але і самастойна маніторыць навакольнае асяроддзе, імгненна падладжваючыся пад умовы палёту для максімальнай эфектыўнасці і бяспекі.

Каментары2

  • Барадзед
    19.01.2026
    Может нашим студентам учиться в Китае, или все таки лучше в Европе и США?
  • авіяквіткі
    19.01.2026
    І колькі будзе каштаваць такое крыло ад самалёта?

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Акцёр з расійскага серыяла «Ранеткі» памёр ад курынай косткі ў горле1

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе37

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера8

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць