Нерухомасць22

У старым доме для партыйнай эліты ў цэнтры Мінска прадалі кватэру за $380 000

9 студзеня, калі краіна знаёмілася з цыклонам Улі, у Мінску адбылася адметная здзелка. Новых гаспадароў займела кватэра, размешчаная ў адным з першых «клубных» дамоў Беларусі.

Пяціпавярховік у Бранявым завулку, 4, быў пабудаваны ў 1967 годзе для партыйнай эліты. Слова «пяціпавярховік» не павінна вас бянтэжыць: ад звыклых усім хрушчовак ён бясконца далёкі, піша Onliner.by.

У цагляным доме на чатыры пад’езды хаваецца ўсяго 44 кватэры з вялікімі вокнамі і трохметровымі столямі. Таксама ў кожнай секцыі ёсць ліфт: ніякіх забегаў на апошні паверх з цяжкімі торбамі. Дом «мэтавы»: кватэры ў ім мелі шэсць былых старшынь Савета міністраў БССР — Мікалай Аўхімовіч, Ціхан Кісялёў, Аляксандр Аксёнаў, Уладзімір Бровікаў, Міхаіл Кавалёў, Вячаслаў Кебіч.

Вядома, за доўгія гады існавання дома жыхары ў ім неаднаразова змяняліся. Наперадзе — яшчэ адно наваселле. Абнаўлення чакае 100‑метровая трохпакаёвая кватэра, размешчаная на адным з ніжніх паверхаў.

Паводле звестак Нацыянальнага кадастравага агенцтва, кватэра была прададзена за салідныя 1 122 900 рублёў, або $380 000 паводле курсу. Гэта значыць, кожны квадратны метр абышоўся пакупніку ў эквіваленце $3800. Што і нядзіўна: кватэра прадавалася са свежым сучасным рамонтам.

Вось як апісвала яе агенцтва, якое займалася продажам аб’екта: «У кватэры выкананы якасны, класічны рамонт з еўрапейскіх калекцыйных матэрыялаў, уся тэхніка прывезена з Еўропы». Новым гаспадарам дастаткова «разгрузіць» канапы-ложкі і расставіць па месцах свае рэчы. На гэты момант гэта самая «цяжкая» ўгода ў Мінску.

Каментары2

  • Менск
    13.01.2026
    Башлыкі добра пажылі: спэцзаказы прадуктовыя, лечкамісія, хаты вялікія з тэрыторыяй, заробкі, дачы
  • Олег
    13.01.2026
    Старый клоповник

Цяпер чытаюць

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт2

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтамабіль гарыць у раёне вуліцы Нямігі ў Мінску2

Продажы бабруйскага зефіру з паслабляльным эфектам толькі выраслі3

Ксенія Сітнік назвала сына прыгожым і нетыповым для Беларусі імем39

Таўнхаусы за $435 000 ад дзяржзабудоўшчыка амаль размялі за пару дзён5

Ад сёння павінна цалкам запрацаваць сістэма новага ўезду ў ЕС

«Не наводзьце паніку, мы ўсе сумленныя людзі». Сваякі зняволеных не вераць, што іх прызналі ўдзельнікамі «экстрэмісцкага фармавання»14

Сын беларускамоўнага пісьменніка, калісьці быў прэс-сакратаром Лукашэнкі. Пяць фактаў пра новага міністра інфармацыі11

Дзве 16‑гадовыя дзяўчыны трапілі пад колы аўтамабіля ў Мінску1

Блакаванне Telegram у Расіі амаль дасягнула 100%2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт2

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць