Грамадства1818

Сын Наталлі Пяткевіч з прыдыханнем расказаў, што знайшоў працу ў піцерскай фірме

Філіп Пяткевіч, сын віцэ-прэм'еркі Наталлі Пяткевіч ад першага шлюбу, шалёна шчаслівы ад работы на расійскага юрыста, які спецыялізуецца на крыптавалютах. 

Філіп Пяткевіч, фота с сацыяльных сетак

Філіп Пяткевіч, сын беларускай віцэ-прэм'еркі ад першага шлюбу, паведаміў, што ад пачатку года з'яўляецца партнёрам піцерскай юрыдычнай кампаніі «Бузько Красноў». 

Свае ўражанні ад усведамлення гэтага факта Філіп Пяткевіч запісаў у час гадзіннага палёту з Мінска ў Санкт-Пецярбург, а потым апублікаваў у сваім тэлеграм-канале. 

«Седзячы на месцы 8С самалёта Санкт-Пецярбург — Мінск, мне дастаецца крыху больш за гадзіну разважанняў і зефірынка, якую з любоўю дае «Белавія».

Калегі па цэху без цяжкасцяў успомняць свае адчуванні ад першага ўваходу ў офіс юрыдычнай фірмы: кагосьці напалохалі гісторыі пра доўгія працоўныя гадзіны, нехта моцна захацеў туды трапіць, а нехта не прыняў гэтую атмасферу і змяніў кірунак. Падзялюся сваімі.

Ішоў 2017 год, калі я атрымаў стажыроўку ў юрфірме з офісам на верхніх паверхах моднага бізнэс-цэнтра з вокнамі ў падлогу. Мяне правялі па кабінетах і пазнаёмілі з супрацоўнікамі, паказалі, дзе перамоўная, дзе кухня, а дзе кабінеты партнёраў.

Любы партнёр тады здаваўся кімсьці недасяжным — нібыта ўзвышанай істотай юрыдычнага свету, якая спалучае ў сабе веды, мудрасць і магчымасць наймаць і звальняць.

Я якраз даглядаў чарговы сезон «Форс-мажораў», і думкі пра будучыя юрыдычныя перамогі ўзбуджалі малады розум.

Напэўна, менавіта тады я і вырашыў, што хачу прайсці ўсю гэтую лесвіцу ад пачатку да канца, асвойваючы прафесію.

Але стажоры на старце — істоты малакарысныя, таму я асвойваў анбордынгі, законы, шаблоны і, вядома ж, шрэдар для знішчэння канфідэнцыяльных дакументаў.

Гледзячы назад, кожны момант з першага ўваходу ў офіс фармаваў мяне як юрыста і як асобу. Каб вы разумелі, я нават зноў прайшоў свае старыя асабістыя тэсты — і што вы думаеце? За шлях ад стажора да партнёра я ператварыўся з экстраверта ў інтраверта!

Вось што робіць з людзьмі кансалтынг.

Зусім не як у Армстронга — тут адбыўся мізэрны крок для чалавецтва, але велізарны для аднаго юрыста па імені Філіп Пяткевіч. За ім будуць іншыя крокі, перамогі і дасягненні, якія я ўжо прадчуваю для ўсёй каманды Бузько Красноў і для сябе», — напісаў Філіп. 

У каментарыях яго павіншавала маладая супрацоўніца Белтэлерадыёкампаніі Віталія Віннічак.

Чым ганарыцца Філіп? 

«Buzko Krasnov» — гэта вэб-псеўданім піцерскай ТАА «Бузько і партнёры», у якой сто працэнтаў долі належыць расіяніну Раману Бузько. 

Аднайменнае адвакацкае бюро было ліквідавана ў 2024 годзе, адпаведна, у новым ТАА Філіп Пяткевіч можа быць партнёрам толькі па назве, а ў рэальнасці толькі наёмным супрацоўнікам (калі не стане саўладальнікам). 

На сайце ТАА супрацоўнікамі ўказаны 14 чалавек, але не ўсе яны афіцыйна аформленыя ў штат. 

Год апошняй даступнай на гэты момант фінансавай справаздачнасці кампаніі — 2024. Па ёй можна прыкінуць, што сярэдні месячны заробак у арганізацыі склаў каля $1620. Чысты прыбытак кампаніі па выніках года — $35 тысяч. 

На сайце кампаніі Філіп Пяткевіч насуперак звестак з рэестра пазначаны «партнёрам». Паведамляецца, што Філіп «дапамагае прадпрымальнікам і інаватарам заставацца ў прававым полі, пакуль яны змяняюць гэты свет».

Малады чалавек «кансультуе крыпта-стартапы, структуруе інвестыцыйныя фонды ў ЗША і афшорных рэгіёнах, падбірае аптымальныя юрысдыкцыі для праектаў любога маштабу».

«Па-за межамі офіса Філіпа можна знайсці за вулічнай фатаграфіяй, падарожжамі або гульнёй у гольф ці тэніс», — дадае сайт. 

Нагадаем, Філіп скончыў элітны Ліцэй БДУ, бакалаўра атрымаў на юрыдычным факультэце БДУ (з адзнакай), а магістра права (таксама з адзнакай) — у нью-ёркскім Fordham University, куды хлопец разам з мамай перабраўся да другога па ліку айчыма — дыпламата Валянціна Рыбакова.

Пасля заканчэння магістратуры ў Нью-Ёрку, са жніўня 2019 да красавіка 2020‑га, Філіп, мяркуючы з ягонай старонкі ў Linkedin, быў стажорам (associate attorney) у адной з юрыдычных практык Нью-Ёрка.

Пасля гэтага хлопец развітаўся са Штатамі.

Са жніўня 2020 па чэрвень 2022 месцам працы Філіпа Пяткевіча пазначана літоўская юрыдычная кампанія Sorainen, актыўная ў краінах Балтыі і Беларусі. Філіп пакінуў адзнаку, што працаваў on-site — на месцы, на пасадзе — associate.

У перыяд 2021‑2022 года хлопец праходзіў курсы павышэння кваліфікацыі пры беларускім Міністэрстве фінансаў адразу па трох праграмах: «Карпаратыўнае кіраванне. Выпуск і размяшчэнне каштоўных папер», «Прафесійная і біржавая дзейнасць па каштоўных паперах у Рэспубліцы Беларусь» і «Падатковае кансультаванне арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асоб». 

У 2024 годзе Філіп стаў выкладчыкам-стажорам на юрыдычным факультэце БДУ. Курсы Пяткевіча — «Прававое рэгуляванне лічбавых тэхналогій у гаспадарчай дзейнасці» і «Арганізацыйна-прававыя асновы лічбавай эканомікі».

У інтэрнэце можна знайсці два працэсы ў Штатах, у якіх удзельнічаў Філіп.

У абодвух ён разам з іншымі юрыстамі прадстаўляў рускамоўных заяўнікаў, адзін з якіх хацеў, каб Binance размарозіў ягоны крыптакашалёк, а другі спадзяваўся вярнуць грошы, якія аддаў махлярам са скам-праекта CryptoKG. Вынікі разгляду невядомыя.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары18

  • П
    08.01.2026
    Нашёл или нашли?
  • Анціфэйк
    08.01.2026
    Незразумела, чаму Сарайнэн - "літоўская" кампанія. Цалкам эстонская з офісамі ў розных краінах.
  • Prakop
    08.01.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Найлепшыя беларускія трэкі за 2025 год? Вы будзеце ашаломленыя4

Найлепшыя беларускія трэкі за 2025 год? Вы будзеце ашаломленыя

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр былы міністр фінансаў Мікалай Корбут4

Фядута — Калеснікавай: Машанька, ці вярніцеся на Месяц, ці не вучыце жыць тых, хто стаміўся набіваць гузы ад чарговага наступання на граблі37

Лукашэнка, які не любіць гарачыні, сказаў, што батарэі ў кватэрах могуць грэць і менш15

«Гэта быў момант крайняй безнадзейнасці». Беларускі журналіст распавёў, як турыстам паехаў у Іран і трапіў у турму9

З'явіўся рэсурс, дзе можна зручна праверыць чалавека ці канал па спісе экстрэмістаў4

У цэнтры падрыхтоўкі МУС у Сыктыўкары выкладчык паказаў, як трэба душыць бунт. Адзін паліцэйскі загінуў, 24 параненыя ВІДЭА17

Жыгар і Лосік тлумачаць Калеснікавай, чаму яе ідэя пра перамовы Еўропы з Лукашэнкам — так сабе26

«Мы лічым гэта сваёй памылкай». Кінатэатр Mooon пракаментаваў начны інцыдэнт на сеансе4

Лукашэнка: Еўропа зразумела, дзе іх шчасце10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Найлепшыя беларускія трэкі за 2025 год? Вы будзеце ашаломленыя4

Найлепшыя беларускія трэкі за 2025 год? Вы будзеце ашаломленыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць