Што будзе з домам у Гомелі, дзе выбухнуў газ і загінула жанчына пад абломкамі?
Жыльцоў пад'езда пакуль адсялілі.

17 снежня ў адным з пад’ездаў дзесяціпавярховага дома на вуліцы Косарава абрынуліся перакрыцці. Прычынай стаў выбух газава-паветранай сумесі ў кватэры на сёмым паверсе.
Верхнія паверхі пад'езда дэмантуюць. Людзей часова адсялілі.
А што будзе пасля з домам? Разабраны пад’езд цалкам адбудуюць нанова, паведамілі на АНТ. Дом зноў будзе дзесяціпавярховым, такім, якім быў да трагедыі.
«Запланавалі ўстаноўку тут вежавага крана. На працягу некалькіх дзён яго ўсталююць. І пасля таго, як пойдуць ужо адфармаваныя панэлі з завода, пачнецца мантаж дома, — кажа намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Андрэй Бараноўскі.
Зразумела, што апошні дом такой серыі мы пабудавалі ў 1992 годзе. Добра, што ёсць архіў. Захавалася праектная дакументацыя гэтай серыі. І, грунтуючыся на гэтых дакументах, сёння інжынеры вядуць працу па вузлах. Таму што мы разумеем, што дадаткова трэба распрацаваць новыя вузлы сувязяў для таго, каб злучыць старую канструкцыю з новай».
Жыльцы могуць пераехаць у арэнднае жыллё, атрымаць кампенсацыю, вярнуцца ў адноўленыя кватэры. Гаворка ідзе ў тым ліку аб выплаце рыначнага кошту кватэр у дэмантаванай частцы дома. Іх як мінімум дзесяць.
Таксама падключаны «Белдзяржстрах». Тром уладальнікам кватэр, якія былі застрахаваныя, выдадзеная матэрыяльная дапамога.
Раней паведамлялася таксама, што ў залежнасці ад сумы шкоды кожная сям'я атрымае ў сярэднім блізу 100 тысяч рублёў.
Каментары