Вулічны артыст атрымаў 50% апёкаў падчас фаер-шоу ў Пецярбургу. На яго выліла газу п'яная глядачка
Лекары зафіксавалі апёкі твару, рук, ног і грудзей.

Ілюстрацыйнае фота
На Вялікай Марской п’яная глядачка падышла да сцэны і ўдарыла нагой каністру з газай у момант, калі артыст выступаў з запаленымі факеламі, піша Baza.
Паліва разлілося і імгненна ўспыхнула — загарэлася адзенне 27‑гадовага фаер-шоўмэна, агонь імгненна ахапіў цела. Відавочцы спрабавалі дапамагчы пацярпеламу да прыезду медыкаў.
Артыста тэрмінова шпіталізавалі. Дактары зафіксавалі апёкі твару, рук, ног і грудзей — усяго каля 50% паверхні цела. Большая частка апёкаў павярхоўная, аднак пазней не выключаецца неабходнасць перасадкі скуры. Цяпер пацярпелы знаходзіцца ў рэанімацыі апёкавага аддзялення.
Глядачку затрымалі на месцы здарэння і даставілі ў аддзяленне паліцыі.
Каментары
Артиста жалко