Здарэнні77

У Баранавічах 68‑гадовая пенсіянерка вырошчвала каноплі і піла з іх гарбату. Колькі далі?

Пенсіянерка расказала следчым, што вырошчвала і нарыхтоўвала забароненую расліну для гарбаты, у якасці «лекавага сродку». Рэцэпт яна знайшла ў інтэрнэце.

Інфармацыя пра тое, што жанчына вырошчвае забароненыя расліны, паступіла ў міліцыю ў верасні. Падчас агляду пляцу і дома следчыя знайшлі 7 кустоў канопляў (агульная маса — амаль 3 кг марыхуаны), больш за 800 грамаў высушанай расліннай масы ў скрынях і мяшэчках.

Пенсіянерка цалкам прызнала сваю віну і раскаялася. Яна патлумачыла, што знайшла ў інтэрнэце рэцэпт гарбаты з канопляў і выкарыстоўвала іх як лекі, каб палепшыць самаадчуванне праз узрост.

Пры гэтым жанчына разумела наркатычныя ўласцівасці расліны і ведала пра крымінальную адказнасць, але, паводле ейных слоў, не надавала гэтаму значэння.

Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы прызнаў яе вінаватай у незаконным захаванні наркатычных сродкаў без мэты збыту і прызначыў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін 3 гады і 6 месяцаў без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (так званая «хатняя хімія»).

Каментары7

  • калі не прадавала
    23.12.2025
    значыць знайшоўся нейкі брыдоцік з суседзяў ці знаёмых, што заходзяць у госці.
    Трэба ёй яшчэ пра атрутныя ррасліны задумацца.
  • Ярусь
    23.12.2025
    ну гэта проста здзек. стары чалавек, для сябе. нават калі б яна захацела пакаштаваць сапраўдныя наркотыкі, ці варта яна пакарання? гэта яе цела, яе справа. 3 гады. за пьяныя дтп з ахвярамі меней даюць
  • Вася
    23.12.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць