Нерухомасць55

У Мінску прадаюць кватэру былога піяніста «Песняроў». Інтэр'еры ўражваюць ФОТЫ

Дом сапраўды элітны — раней тут жыў дзед Колі Лукашэнкі. А цяпер у спісе патэнцыйных суседзяў можна пабачыць былога хакеіста Дзмітрыя Мялешку.

У Мінску на продаж выставілі незвычайную кватэру. Знаходзіцца пяціпакаёўка ў добрым месцы — на Чэхава, 3, побач з музычным каледжам імя Глінкі. Непадалёк праспект Машэрава і стэла. Дом быў пабудаваны ў 2002 годзе. Стаіць ён у закрытым квартале, доступ да якога ёсць толькі ў жыхароў. У двары — вялікая паркоўка, дзіцячая пляцоўка, зона для адпачынку. Карацей, ціхі цэнтр як ён ёсць.

У абвестцы аб продажы пазначана, што кватэра мае музыкальную гісторыю. А інтрыгі дадае фраза: «Вы дакранецеся да дзіўнага свету, які стаў часткай нашай цывілізацыі, свету цяпер галівудскага кампазітара, а раней піяніста і аранжыроўшчыка ансамбля «Песняры».

Імя не называецца. Але вылічыць яго не так складана. Гаворка ідзе пра Валера Галаўко, які пасля эміграцыі ў ЗША ўзяў сябе імя Лэры Галаўко.

Валер Галаўко. Скрыншот БТ

Нарадзіўся Валер у Гомелі. У 1980‑х гадах працаваў піяністам і аранжыроўшчыкам у легендарных «Песнярах».

У інтэрв’ю мужчына неяк скардзіўся, што ў «Песнярах» не быў рэалізаваны як кампазітар. Яму было нецікава граць ці рабіць аранжыроўкі — але ж грошы былі патрэбныя.

У выніку ён закінуў творчасць, з’ехаў у ЗША і займаўся бізнэсам. А вярнуцца за піяніна яго матывавала трагедыя — мужчына разам з жонкай трапіў у аварыю, яна загінула, а Валер доўга аднаўляўся ў бальніцы. І вось у гэты час пачаў зноў пісаць музыку.

На сваім сайце Галаўко піша, быццам ён адзін з дзевяці кампазітараў, якія атрымалі ў ЗША «візу генія» і статус extraordinary abilities in Arts and Sciences («экстраардынарныя здольнасці ў мастацтве і навуцы»).

Але слава яго перабольшаная. Адшукаць у амерыканскіх медыя інфармацыю пра ўдзел Галаўко ў нейкіх буйных галівудскіх праектах складана.

У Беларусі ж кампазітара не забываюць. Музыка Галаўко гучала, напрыклад, у фільме «Дняпроўскі рубеж». Былі ў яго канцэрты ў Палацы Рэспублікі з прэзідэнцкім аркестрам і зоркамі айчыннай эстрады. 

У эфіры СТБ кампазітар расказваў: «Я ніколі не перарываў адносіны з Беларуссю. У мяне быў кантракт з галівудскім лэйблам з 2001 па 2017 год. Але ў гады, калі ў Штатах ішла найбольш інтэнсіўная праца, я выпусціў тры вялізныя славянскія праграмы ў Мінску. У гэты ж перыяд у мяне нарадзіліся трое дзяцей у Мінску. Так што сувязі з Беларуссю заўсёды існавалі больш чым шчыльна. Я не перарываў узаемаадносіны з краінай, якая мяне выгадавала. Я маю намер жыць тут да канца сваіх дзён, таму што Беларусь — найлепшае месца для пражывання».

Скрыншот СТБ

Але ж элітную нерухомасць у Мінску Галаўко вырашыў прадаць.

Агульная плошча пяціпакаёўкі — каля 235 квадратаў. Памер кухні тут большы, чым плошча студый недзе ў «Мінск-Свеце» — 30 квадратаў. Гасцінай — 40 метраў.

У пакоях некалі модныя ружовыя шафы, яркая кафля ды сцены дзіўных форм.

У аб'яве пазначана, што ўсе матэрыялы, мэбля і тэхніка выключна элітныя.

Ёсць тры спальні і працоўны кабінет, тры прыбіральні і дзве гардэробныя — адна для адзення, а другая для абутку. Бонусам ідзе і месца для паркоўкі.

Агенцтва «Мальнар», якое прадае кватэру, зняло нават відэаагляд. У ім «агент Раян» — беларус у кілце, які называе сябе шатландцам, — расхвальвае жыллё.

Асабліва «агент Раян» акцэнтуе ўвагу на раялі Steinway:

— Можна толькі ўявіць, якую геніяльную музыку гралі на гэтым раялі. Імаверна, у гэтым доме жыў інтэлектуал, які пасля доўгай працы гуляў у шахматы. А вось і пацвярджэнне маіх здагадак: бібліятэка з рэдкімі рарытэтнымі выданнямі.

Праўда, у руках у гэты момант «шатландзец» трымае скандальны раман Сяргея Мінаева «Духлес».

Просяць за кватэру «галівудскага кампазітара» $899 тысяч. Яе прадаюць з красавіка 2025 года, але пакуль марна.

Каментары5

  • Ваўкалак
    24.12.2025
    Хіба дызайнер мухамораў паеў перад тым, каб такі праект намаляваць.
  • Максим Дизайнер
    24.12.2025
    Как дуушевненько. Без гучей, дочегаббан , но дорого и по советски.
  • Витус
    24.12.2025
    Квартира большая, но сделана безвкусно - пространство организованно неправильно, дизайн абы какой, похож на цыганщину.
    За 800к + евро пусть он сам катается на самокате по своим апартаментам, словно по стадиону - без окон и дверей.
    За эти деньги я лучше куплю жилье подостойней на Лазурке в Ницце на Английской набережной, чем в унылом и несвободном Минске, да ещё и по такой цене.
    P.S. В цену квартиры ещё включил, наверняка, имя, но оно для меня никакого значения не имеет.
    Если бы я покупал скрипку Страдивари в личную коллекцию, то это - другое дело.

Цяпер чытаюць

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах45

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Усе навіны →
Усе навіны

Вось як штучны інтэлект можа знішчыць чалавецтва16

У Смалявічах будуюць незвычайны шматфункцыянальны комплекс Smala. Мае выглядаць як у Нідэрландах5

Самы атрутны хамяк на Зямлі можа забіць нават слана. У чым таямніца?2

Іспанія будзе раздаваць грамадзянства жыхарам сваёй былой афрыканскай калоніі30

Расіі не ўдалася спроба ўпершыню за 8 гадоў запусціць гіпергукавую ракету «Авангард»2

У гонар Тэйлар Свіфт назвалі новы від аўстралійскіх клапоў6

«Мы ведалі, што ён спартсмен». Суседка забітай цяжарнай жанчыны расказала падрабязнасці пра яе28

Пад Гроднам знайшлі баравік, які прэтэндуе на рэкорд гэтага сезону ФОТАФАКТ2

Лукашэнка заклікаў не трымаць запасы ў далярах15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах45

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць