Грамадства3737

Цапкала: Мне пазваніў Коўл, і я параіў яму не сустракацца з Ціханоўскай

Адзін з удзельнікаў прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2020 года, а цяпер дарадца Албанскай інвестыцыйнай карпарацыі Валерый Цапкала расказаў, што рэгулярна сазвоньваецца з спецспасланнікам Трампа Джонам Коўлам.

Святлана Ціханоўская і Джон Коўл у чаканні вызваленых палітвязняў 11 верасня 2025 года ў Вільні. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

У інтэрв’ю ютуб-каналу The Insider Live Валерый Цапкала расказаў, што ў хуткім часе пасля таго, як Трамп пазваніў Лукашэнку, яму пазваніў Джон Коўл.

«Мы з ім стэлефаноўваемся прыкладна раз на тыдзень», — сцвярджае Цапкала.

Былы ўдзельнік прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2020 года даводзіць, што прасіў Коўла «ніякім чынам гэтую тэму (вызваленне палітвязняў — НН) не выносіць у палітычны аспект і не сустракацца з Ціханоўскай».

Як тлумачыць Цапкала, ён разумеў, што «гэта сарве дыпламатычныя намаганні, якія ўжо пачаліся».

«Яны (Офіс Ціханоўскай — НН) б адназначна гэта прыпісалі сабе, у масавай свядомасці яны б гэта распаўсюдзілі, і калі б такое адбылося, то гэта тут жа спыніла б працэс вызвалення палітвязняў, як гэта адбылося недзе прыкладна ў 2021 годзе», — працягвае Цапкала.

Па яго словах, тады Павел Латушка заявіў, што Лукашэнка нібыта збіраецца выпусціць Віктара Бабарыку і адправіць яго за мяжу разам з сынам і яшчэ шэрагам палітвязняў.

«Альбо ён хлусіў і ў яго не было ніякіх даных, альбо, калі ў яго такія даныя былі, гэта затрымала Віктара Бабарыку і іншых палітвязняў у турме яшчэ на 4 гады.

Я выдатна разумеў, што любая публічнасць у гэтым пытанні і прыпісванне сабе заслуг да таго, як асноўныя палітвязні будуць вызваленыя, можа сарваць дыпламатычныя намаганні. Я пра гэта Коўлу казаў», — даводзіць дарадца Албанскай інвестыцыйнай карпарацыі.

Важным момантам Цапкала называе калектыўныя лісты нобелеўскіх лаўрэатаў:

«Коўл неяк патэлефанаваў мне і цікавіўся, ці інфармуем мы нобелеўскіх лаўрэатаў пра ўсе намаганні. Натуральна, мы адразу праінфармавалі іх, сабралі рэакцыю, яны падзякавалі Трампу за гэтыя намаганні. Яны папрасілі яго працягваць намаганні, каб усе палітвязні былі вызваленыя».

Паводле слоў Цапкалы, падчас чарговага званка Джон Коўл, недзе ў лістападзе 2025 года, паведаміў яму, што ў найбліжэйшы час — «на наступным тыдні ці праз тыдзень» — на волю можа выйсці яшчэ тысяча беларускіх палітвязняў. Цапкала сцвярджае, што накіраваў гэтую інфармацыю ў МЗС некалькіх краін.

«Але потым мы падумалі пра тое, што пажадана было б зафіксаваць гэта на паперы. Мы падрыхтавалі праект пагаднення, накіравалі яго Коўлу, які мог бы зрабіць гэты працэс незваротным па меншай меры для тых людзей, якіх вызваляюць. (…) І прыкладна праз тыдзень, можа, праз дзён дзесяць Коўл атрымлівае фармальны статус [спецпрадстаўніка]», —

даводзіць дарадца Албанскай інвестыцыйнай карпарацыі.

«Я ў яго не пытаўся, ці звязана гэта з нашай прапановай фіксаваць дамоўленасці, якія заключаюцца з Лукашэнкам, на паперы, ці гэта можа быць было выпадкова, але яно храналагічна вельмі цікава супала», — падсумоўвае былы палітык.

Праўда, 1000 палітвязняў пакуль так і не выйшла.

Каментары37

  • John Koŭł
    23.12.2025
    Oh, no
  • ●
    23.12.2025
    ЛукашенкО , БабарикО , ЦеркалО .
    Одна команда .
  • Лёлік з-пад Лімасола
    23.12.2025
    цапкала такі цапкала)

Цяпер чытаюць

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі зноў заявіў пра сістэмныя абмежаванні хуткасці Starshield над Украінай — да 161 км/г8

У Рыме ідзе «дождж» з памёту: людзі ходзяць з парасонамі ВІДЭА5

У выніку выбуху ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА5

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць